Вікікрыніцы:Пра Вікікрыніцы
Вікікрыніцы (Wikisource) — свабодная бібліятэка і праект Фонду Вікімедыя, які мае на мэце стварэнне збор тэкстаў, якія пастаянна папаўняюцца, свабодна распаўсюджваюцца на ўсіх магчымых мовах.
На гэтай старонцы коратка распавядаецца аб тым, чым з’яўляюцца і чым не з’яўляюцца Вікікрыніцы, паказваюцца іх адрозненні ад іншых праектаў Вікімедыя. Апісанні на гэтай старонцы дастаткова кароткія, але змяшчаюць спасылкі на іншыя старонкі, у тым ліку правілы, якія раскрываюць асобныя тэмы больш падрабязна. Абмеркаванне правілаў Вікікрыніцаў варта весці на адпаведных старонках абмеркавання правілаў.
Што Вікікрыніцы змяшчаюць, а што не
правіцьВікікрыніцы прызначаны для захоўвання:
- Тэкстаў, раней ужо апублікаваных аўтарамі ў друку.
- Пераклад арыгінальных тэкстаў.
- Гістарычныя дакументы нацыянальнага і міжнароднага маштабу.
- Бібліяграфій аўтараў, чые працы захоўваюцца ў Вікікрыніцах.
Што не можа быць змешчана ў Вікікрыніцах:
- Матэрыялы, якія парушаюць аўтарскія правы.
- Тэксты, створаныя ўдзельнікамі Вікікрыніц і не апублікаваныя дзе-небудзь яшчэ.
- Матэматычныя дадзеныя, формулы і табліцы, якія не выдаваліся раней.
- Зыходныя коды праграм.
- Статыстычныя дадзеныя (напрыклад, вынікі выбараў)
Нейтральнасць
правіцьНейтральны пункт гледжання ёсць асноўным прынцыпам амаль для ўсіх праектаў сям’і Вікімедыя. Нейтральны пункт гледжання ў Вікікрыніцах значыць верагоднае паданне арыгінальнага тэксту з указаннем аўтарства і з пазбяганнем таго, каб рэдактары рабілі акцэнт на асобных частках тэксту або падавалі толькі пэўныя часткі яго. Тым не менш, няма патрэбы, каб арыгінальныя тэксты адлюстровалі нейтральны пункт гледжання.
Аўтарскае права
правіцьАўтарскае права дапасоўваецца да Вікікрыніц таксама, як і да іншых праектаў Вікімедыя, таму пра яго трэба памятаць заўсёды.