Сябры лесу Гусі ляцяць
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 26, 21 верасьня 1924 г., б. 3
Думкі ў лесе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXXIII.
Гусі ляцяць.

Гусачкі, вы, мае! Куды-ж вы ляціцё! Куды-ж долю маю нясеце? Гусачкі, адгукнецеся!…

Гусачкі ня чуюць мяне!..

Каб яны бачылі, як цяжка нам, дык не пакідалі-б нас…

Добра нам з вамі толькі сярод глухіх лясоў, дзе ня бачаць нас людзі…

Вось схаваліся за хмарай і толькі чутно, як яны, лецячы над лесам і балотам, крычаць, быццам кідаючы нам апошняе бывай!..

Цяжка на сэрцы зрабілася…

Апошнія, праменьні сонца на лістох дрэваў чырвонай зарніцай яшчэ гараць, але ось момэнт і цёмна зрабілася ў лесе…

На далёкім небе зорка яскравая зьявілася…

Туды, да яе, цяпер гусі ляцяць.

Ночкай гэтай яны адначынуць, а заўтра, чуць-сьвет, паляцяць ад нас…

Хутка, ўжо хутка, пад сьнегам замоўкне!

Будзе стаяць, нібы ў цяжкай думцы, насунуўшы сівыя бровы сярдзіты і паважны…

Калі-ж зноў прыйдзе вясна і цёплае сонца растопіць белы сьнег…

Зноў, над лесам угледзеўшы ў небе высокім, пад белымі хмаркамі, зьвястуноў вясны, я лесу цёмнаму скажу:

«Ня сумуй, браце! Ось бачыш гусі зноў да нас ляцяць!»…

Дзяргач.