Даведка:Пачаткоўцам пра апошнія крокі

Пачаткоўцам пра апошнія крокі

Што трэба зрабіць, каб закончыць працу над творам.

Калі твор вычытаны, Правераны і ўключаны, праца збольшага зробленая. Засталося здзейсніць усяго некалькі апошніх крокаў, перш чым Вы ўздыхнеце з палёгкай.

Што засталося зрабіць?

правіць

Калі твор уключаны ў асноўную прастору, то бок большая частка працы зробленая. Засталіся наступныя дробязі:

  1. Дадаць ліцэнзію на твор.
  2. Дадаць адну або некалькі катэгорый.
  3. Дадаць твор на старонку аўтара.
  4. Паведаміць пра новы твор.

Указаць ліцэнзію

правіць

Вы ўже мали павінны былі пераканацца, што твор не ахоўваецца аўтарскім правам. Цяпер Вы павінны паказаць, чаму ён не ахоўваецца, каб іншыя людзі маглі ведаць пра гэта, не правяраючы самастойна.

Спіс шаблонаў ліцэнзій знаходзіцца на старонцы Даведка:Шаблоны ліцэнзій.

Усе шаблоны ліцэнзій павінны быць тут: Катэгорыя:Шаблоны:Аўтарскія правы.

Вы павінны:

  1. Выбраць правільны шаблон.
  2. Пачацт рэдагаваць старонку твора (у асноўнай прасторы).
  3. Дадаць шаблон унізе старонкі.
    • Шаблон павінен быць пасля ўключанага тэксту, але перад катэгорыямі.
  4. Націсніце на «Як будзе». Вы павінны ўбачыць шаблон (сіні прастакутник з тэкстам) унізе старонкі.
  5. Апублікаваць старонку.

Выбар адпаведнага шаблона залежыць ад краіны паходжання твора, то бок краіны, на тэрыторыі якой ён быў апублікаваны ўпершыню. Асноўныя:

Паставіць катэгорыі

правіць

Старонкі павінны быць катэгарызаваныя. Вызначэнне катэгорыі дадае Ваш твор да іншых падобнага характару і палягчае пошук іншым чытачам.

Ёсць шмат катэгорый, якія можна дадаць на старонку. Для пачатку Вы можаце дадаць наступнае:

  1. Катэгорыя жанравы від літаратурнага твору.
  2. Разрад жанру, да якога адносіцца літаратурны твор.
  3. Тэматычная катэгорыя:
  4. Шрыфт:
  5. Год выдання:
  6. Месца выдання:

Дадайце выбраныя Вамі катэгорыі, напісаўшы іх унізе старонкі ў падвойных квадратных дужках. Напрыклад, [[:Катэгорыя:Вершы Янкі Купалы]].

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Катэгарызацыя.

Дадаць на старонку аўтара

правіць

Вы павінны дадаць спасылку на твор на старонцы яго аўтара. Тады на старонцы аўтара будуць пералічаныя ўсе яго ьвлоы, даступныя ў Вікікрыніцах, што дапаможа людзям знаходзіць іх.

Вы павінны былі ўключыць імя аўтара кнігі ў шаблон загалоўка, калі Вы ўключалі яго ў асноўную прастору. Калі Вы не зрабілі гэтага тады, зрабіце гэта цяпер. Імя аўтара будзе адлюстроўвацца ў назве ў выглядзе вікі-спасылкі. Націсніце на яго — і Вы пяройдзеце на старонку ў прасторы «Аўтар». Вы ўбачыце старонку з імем аўтара і спісам кніг.

Вы павінны дадаць свой твор у спіс. Спіс звычайна складаецца ў храналагічным парадку з’яўлення твора. Таксама на старонцы можа быць паказаная бібліяграфія з разбіўкай паводле тэмаў, жанраў і інш. У новым радку трэба паставіць, прынамсі, зорачку, вікі-спасылку на кнігу і дату выдання, напрыклад: * Жалейка (1908).

Таксама, пры афармленні можна выкарыстаць шаблон {{Скан}} які стварае спасылку на скан твора.

Па больш падрабязную інфармацыю гл. Даведка:Спасылкі на выданні.

Верагодна, Вы захочаце паведаміць пра новы твор на галоўнай старонцы. Так, чытачы даведаюцца, што ў Вікікрыніцах быў дададзены новы твор.

Каб дадаць свой твор у гэты спіс:

  1. Перайдзіце да Вікікрыніцы:Стужка вікінавінаў.
  2. Пачніце рэдагаваць старонку.
  3. Дадайце свой твор такім жа чынам, як і іншыя ў стужцы.
  4. Націсніце на старонцы «Як будзе», каб пераканацца, што ўсё выглядае правільна.
  5. Захавайце старонку.
  6. Ваш твор цяпер павінны з’явіцца ў правым верхнім куце галоўнай старонкі.