Даведка:Пачаткоўцам пра старонкі-індэксы
Як стварыць старонку ў прасторы «Індэкс:». Яны выкарыстоўваюцца як частка сістэмы вычытвання. Па больш падрабязную інфармацыю гл. Старонкі-індэксы.
- Па больш падрабязную інфармацыю гл Даведка:Старонкі-індэксы
Старонкі Індэкс:, якія выкарыстоўваюцца ў пашырэнні вычытвання старонак, — гэта важны інструмент пастаронкавага вычытвання твораў у Вікікрыніцах. На гэтай старонцы апісваецца найхутчэйшы шлях наладжвання ў Вікікрыніцах.
Старонкі-індэксы — гэта наважнейшая частка ў любым праекце вычытвання ў Вікікрыніцах. Кожная з іх мае спасылкі на ўсе асобныя старонкі твора, які вычытваецца. На гэтай старонцы таксама адлюстроўваецца працэс вычытвання і кароткі змест звестак пра тэкст, кшталту назвы, аўтара і г. д. Каб атрымаць гэтыя звесткі, Вы можаце перайсці на іншыя старонкі, такія як канчатковая версія прасторы назваў і старонка аўтара.
Каротка
правіцьПатрабаванні: Адсканаваны тэкст у Вікісховішчы. Напрыклад, File:Файл.pdf
.
Заўсёды старайцеся спампоўваць поўныя зыходныя файлы, з якімі можна працаваць. Няпоўныя файлы з адсутнымі старонкамі, размытымі выявамі, паўторамі старонак і падобнымі дэфектамі, якія могуць перашкаджаць працэсу вычытвання, павінны быць выпраўлены перад загрузкай.
Дзеянні ў Вікікрыніцах:
- Замяніць «Файл:» на «Індэкс:» у назве старонкі і перайсці да яе. Напрыклад, калі файл называецца
File:Файл.pdf
, увядзіце назву старонкіІндэкс:Файл.pdf
. - Стварыць гэту старонку.
- Захаваць гэту старонку.
Заўвагі: Палі на старонцы Індэкса таксама павінны быць запоўненыя, але гэта можна зрабіць у любы час. Старонка Індэкса аўтаматычна створыць спіс старонак і адлюструе першую старонку файла (звычайна вокладку). Усё можна змяніць, як апісана ніжэй.
Усе вядомыя праблемы або дэфекты зыходнага файла павінны быць адзначаны альбо ў раздзеле заўваг («Змест») старонкі Індэкса, альбо на старонцы абмеркавання.
Загрузка файлаў ў Вікісховішча
правіць- Загрузіце файл PDF або DjVu ў Вікісховішча. Гэта самы просты крок з усіх: у Вікісховішчы ёсць выдатны Майстар загрузкі. Калі вы сутыкнуліся з якімі-небудзь праблемамі пры загрузцы, паведаміце пра іх на старонцы Службы падтрымкі Вікісховішча.
- Назавіце файл поўнай назвай твора, каб ён з’явіўся ў Вікікрыніцах. Калі поўная назва занадта доўгая, можна выкарыстаць скарочаную. Пажадана дадаць год выдання, каб было прасцей спампоўваць розныя выданні аднаго і таго ж твора.
- Выкарастайце катэгорыі, каб катэгарызаваць загружаны твор у Вікісховішчы.
- Цяпер вы маеце PDF або DjVu файл у Вікісховішчы. Прыклады такіх файлаў: Файл:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf і Файл:Čyžyk Biełaruski (1912).pdf.
Стварэнне старонкі Індэкс: у Вікікрыніцах
правіцьКалі файл твора называецца Файл:Файл.pdf тады старонка Індэкса павінна называцца Індэкс:Файл.pdf
|
- У вашым браўзеры (магчыма, у новай укладцы ці акне) увядзіце http://be.wikisource.org/wiki/Індэкс:імя файла, які Вы толькі што загрузілі. Напрыклад, калі Вы загрузілі ў Вікісховішча файл Singings_(1921).pdf, то трэба ўвесці [ http://be.wikisource.org/wiki/Індэкс:Singings_(1921).pdf http://be.wikisource.org/wiki/Індэкс:Singings_(1921).djvu]. Найлепш скапіяваць назву файла — каб нідзе не памыліцца.
- Вікікрыніцы адкажуць надпісам «Нічога не было знойдзена». Націсніце на «Стварыце старонку «Ваш запыт» у гэтым вікі-праекце!», каб стварыць гэтую старонку.
- З’явіцца старонка з палямі для ўводу інфармацыі пра гэты твор. Гл. прыклад: Singings.
- Запоўніце ўсе палі звесткамі, як паказана ў табліцы ніжэй.
- Націсніце на кнопку «Як будзе» ўнізе старонкі. Павінна з’явіцца старонка прасторы назваў Індэкс: з выявай твора, якую Вы толькі што выбралі. Калі выява не з’яўляецца, пераканайцеся, што назва старонкі супадае з назвай файла ў сховішчы Wikimedia. Калі вы ўвялі ўсё неабходнае і яно будзе нармальна адлюстроўвацца ў праглядзе, націсніце «Захаваць старонку».
- Віншуем! Цяпер у вас ёсць старонка Індэкс: для твора, які Вы хочаце бачыць у Вікікрыніцах.
Назва поля | Апісанне | Прыклад |
---|---|---|
Назва | Назва твора. Пажадана стварыць старонку твора ў Вікікрыніцах (напр. Жалейка (1908)) і спаслацца на яе ў гэтым полі. | [[Жалейка (1908)|Жалейка]]
|
Аўтар | Імя аўтара. Можа быць вікіфікавана, каб спаслацца на старонку Аўтар: у Вікікрыніцах, напр. Аўтар:Янка Купала. | [[Аўтар:Янка Купала|Янка Купала]]
|
Выдавец | Выдавец твора. | „Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ“
|
Месца | Месца выдання твора. | Пецярбург
|
Год выдання | Арыгінальны год публікацыі выдання гэтага твора. Гэта важна, каб вызначыць таго, пад які варыянт аховы аўтарскага права можа падпадаць твор. | 1908 |
Ключ сартавання | Па больш падрабязную інфармацыю гл. у Вікіпедыі. Звычайна гэтае поле пакідаецца пустым. | Жалейка[1] |
Сканы | Тып файла: djvu, pdf, jpg, jpeg, gif і т. д. | |
Выява вокладкі | Нумар старонкі файла, які змяшчае выяву вокладкі. У большасці выпадкаў гэта першая старонка, але калі малюнак вокладкі знаходзіцца, скажам, на апошняй старонцы, неабходна паказаць яе нумар.
Звярніце ўвагу, што Вы таксама можаце ўвесці |
1 |
Старонкі | Тут Вы можаце для пачатку проста выкарыстаць <pagelist /> . Тады старонкі будуць пранумараваны ў той паслядоўнасці, як яны ідуць у загружаным файле. Гэта значыцца, пачынаючы са старонкі з нумарам 1.
Але калі нумары старонак у папяровай кнізе не супадаюць з нумарамі старонак у файле, то гэта можна лёгка паправіць. Напрыклад, у кнізе "Белы клык" першая старонка мае нумар 3. Каб дасягнуць гэтага, можна выкарыстаць Больш складаны прыклад можна пабачыць у кнізе «Швэйк за дзяншчыка ў фэльдкурата». Для яе выкарыстоўваецца Калі старонка ў кнізе мае відавочна бачны нумар (арабскімі лічбамі), то для яе вельмі пажадана мець дакладна той жа самы нумар на сваім цэтліку. Для астатніх старонак без свайго нумару можна ўжываць наступную сістэму наймення цэтлікаў індэкса:
У некаторых выпадках старонкі без нумароў сустракаюцца і ў сярэдзіне кнігі. Прыклад гэтага можна знайсці ў кнізе «Амок». Вы можаце паэксперыментаваць са старонкай індэкса, выкарыстоўваючы папярэдні прагляд, каб убачыць, як будзе выглядаць спіс старонак пасля рэдагавання. Па больш падрабязную інфармацыю гл. дакументацыю пашырэння Proofread Page. |
<pagelist |
Змест | Змест на цяперашні момант дадаваць непажадана! Бо ён дрэнна выглядае ў мабільнай версіі на тэлефоне.
Змест тэксту. Звычайна гэта спіс спасылак на раздзелы, якія існуюць у асноўнай прасторы. Змест можна ўвесці тут непасрэдна. Аднак, калі тэкст мае ўласны змест, яго можна паказаць замест таго, каб «уключаць» старонкі тэксту (выкарыстоўвайце назвы асобных старонак у падвойных фігурных дужках). |
{{Старонка:Жалейка (1908).pdf/23}} {{Старонка:Жалейка (1908).pdf/24}} |
Верхні калантытул | Падстаўляецца аўтаматычна ў поле Загаловак (не ўключаецца) кожнай новастворанай старонкі твора ў прасторы старонак. Гэта, напрыклад, дазваляе выкарыстаць Шаблон:Сапраўдны нумар старонкі для аўтаматызацыі. Увага: пазнейшая змена гэтага поля на старонцы індэкса ніяк ўплывае на ўжо наяўныя, створаныя раней старонкі.
Падчас стварэння старонкі Індэкс: для новага твора, ініцыялізацыя гэтага поля (або наступнага поля Ніжні калантытул для нумароў знізу) дазваляе значна спрасціць гэты працэс для соцень яшчэ не створаных індывідуальных старонак Старонка: самой кнігі. Тут жа можна таксама адрэгуляваць пажаданае цэнтраванне, водступ, памер, стыль… |
{{Цэнтар|{{Сапраўдны нумар старонкі}}}} |
Ніжні калантытул | Падстаўляецца аўтаматычна ў поле Ніжні калантытул (не ўключаецца) кожнай новастворанай старонкі твора ў прасторы старонак. Гэта, напрыклад, дазваляе выкарыстаць Шаблон:Сапраўдны нумар старонкі для аўтаматызацыі. Увага: пазнейшая змена гэтага поля на старонцы індэкса ніяк ўплывае на ўжо наяўныя, створаныя раней старонкі. | <references/>{{Калонтытул|left={{Сапраўдны нумар старонкі|калі=цотны}}|right={{Сапраўдны нумар старонкі|калі=няцотны}}}} |
Гл. таксама
правіць- Вікікрыніцы:Новы твор
- Даведка:Вычытванне
- Шматмоўныя Вікікрыніцы — звесткі пра пашырэнне Proofread Page, як яновыкарыстоўваецца ва ўсіх моўных раздзелах Вікікрыніцаў.
- Старонка пашырэння Proofread Page на Mediawiki.org.
- ↑ Гэта значыць, што файл будзе ў катэгорыі пад літарай «Ж», а не «*» або нечым іншым.