Даведка:Старонкі-індэксы
Тут змешчаныя падрабязныя звесткі пра старонкі ў прасторы «Індэкс:». Для пачатку лепш азнаёмцеся з Пачаткоўцам пра старонкі-індэксы.
Старонкі-індэксы і прасторы назваў
правіцьСтаронка Індэкс: (індэксавая (індэксная) старонка, старонка-індэкс) — гэта старонкі ў прасторы назваў «Індэкс:». Прастора назваў Індэкс: з’яўляецца асновай «працоўнай прасторы», у якой адбываецца вычытванне і праверка. Кожная індэксавая старонка ўяўляе сабой адзін твор, які трэба перапісаць. На індэксных старонках ёсць спісы старонак, якія даюць нумараваныя спасылкі на кожную старонку твора. Гэтыя спасылкі вядуць на старонкі ў прасторы назваў Старонка: (іншая частка працоўнай прасторы). Загалоўкі старонак прасторы назваў Індэкс: і Старонка: будуць аднолькавымі.
Напрыклад, калі назва індэксавай старонкі «Індэкс:Бярозка (1912).pdf», старонкі будуць выглядаць так:
|
Звычайна індэксная старонка заснаваная на файле PDF або DjVu , але яна таксама можа быць створана ўручную з файлаў-выяваў, такіх як JPEG, PNG і г. д. Калі старонка Індэкс: заснаваная на адным файле, загаловак старонкі павінен адпавядаць загалоўку файла.
Напрыклад, калі файл называецца «Файл:Кніга.pdf», індэксавая старонка будзе «Індэкс:Кніга.pdf» |
У дадатак да спісу старонак, індэксавыя старонкі таксама ўтрымліваюць метаданыя твора, такія як назва, аўтар, год выдання і г. д. Гэтыя звесткі карысная для даведкі і ў канчатковай працы ў асноўнай прасторы назваў.
Стварэнне старонак-індэксаў
правіцьПараметры
правіцьПрыклады
правіцьПры стварэнні старонкі Індэкс: могуць дапамагчы іншыя прыклады для даведкі. Такім чынам, наступнае можа быць карысным.
Аднастаронкавыя індэксы:
Шматстаронкавыя індэксы:
Абмеркаванні старонак-індэксаў
правіцьПаколькі вычытванне твораў — гэта камандная праца, дзе ёсць стыль фарматавання, паводле Афармлення твораў, або пэўныя шаблоны, або іншыя рэчы, якія ўдзельнік хоча перадаць іншым ахвотнікам вычытвання, мы раім дадаваць такую інфармацыю на старонку абмеркавання Індэкс:.
Вычытванне і ўключэнне ў асноўную прастору
правіцьУ цэнтры ўвагі вычытвання знаходзяцца індэксавыя старонкі. Кожная старонка ў спісе старонак павінна быць вычытана, а параметр прагрэсу павінен быць адпаведна зменены.
Па больш падрабязную інфармацыю гл.:
Шаблоны старонак-індэксаў
правіцьМакет старонкі Індэкс: па змаўчанні кіруецца шаблон вычытвання старонак Індэкс:. Каб шаблон працаваў, у браўзеры ўдзельніка павінен быць уключаны Javascript. Калі Javascript адключаны або недаступны, ўдзельнік проста ўбачыць сам шаблон у звычайным акне рэдагавання. Час ад часу ўдзельніку можа быць карысна наўмысна адключыць Javascript, каб непасрэдна рэдагаваць шаблон, але гэта практыкуецца рэдка.
Інструменты
правіцьНа ўказаных старонках ёсць чатыры інструменты, якія можна выкарыстоўваць:
- Кніга, каб пракручваць (Book to scroll) (значок ) што дазваляе праглядаць файл, пракручваючы яго, а не як звычайна адна старонка кнігі = адна старонка браўзера.
- Чытальнік кніг (BookReader) (значок ) дазваляе гартаць скан, праглядаючы адну або дзве старонкі адразу.
- Інструмент ачысткі файла (значок ), што дазваляе абнаўляць слаі файла PDF або DjVu у Вікісховішчы.
- Інструмент праверкі ўключэння (Transclusion check tool) (значок ), што дазваляе праверыць паўнату ўключэння твора з прасторы назваў Старонка: у асноўную прастору назваў.