Карэнь «гал» і выводныя ад яго словы і паняцьці ў крыўскай мове
← Дзіцячы слоўнік | Карэнь „гал“ і выводныя ад яго словы і паняцьці ў крыўскай мове Тлумачальны слоўнік аднакарэнных словаў Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 109-110 |
Карэнь «корс», «корх», выводныя ад яго словы і паняцьці ў крыўскай мове → |
Карэнь „гал“ і выводныя ад яго словы і паняцьці ў крыўскай мове.
ГАЛ, голае мейсца сярод лесу; прагаліна, плеш, мейсца ў лесе праз якое прасьвечаецца даль прога, не загароджанае мейсца ў плоце для ўезду.
ГАЛЫ, зад, акруглаці на задку: „Задраўшы ногі паказуе свае галы“. „На галах не паедзеш“ (Насовіч).
ГАЛОТА, людзі голыя, галышы; галцяй, басота, бадзяка, (рас.: „бродяга“); галень, зьдзерты венік; галутвенік, вечны галыш.
ГАЛЬ, хцівасьць, пажадлівасьць чужога; галіць, пабуджаць у кім лачнасьць, пажадлівасьць; галіцца, квапіцца (рас.: „зариться“), парываецца ў пагоні за нечым. „Паталіўся на чужое дабро“. „Галіцца і сам ня ведае на што“. (Насовіч); спагальны, паквапны, загальны які выклікае пажадлівасьць, кваплівасьць, хцівасьць: „Загальная зямелька“. „Загальны інтэрас, купля“; знача такія, што вызываюць галеньне, галь, паквапнасьць; узгаліцца (Насовіч: „вгалицьца“) запаліцца хцівасьцю; спагаля, з поквапу, з хцівасьці, з парыву; загал, паквапнаць.
ГАЛУЗЫ, заздросныя, завідныя вочы; галузаваць, глядзець завідна і непрыязна; непрыязна аглядаць, крытыкаваць (іграць) вачыма; вырабляцца дурэючы; злосна насьміхацца; галуза, шкоднік, завідлівец.
АГАЛЬНЫ, нахрапны і непрыязны; агіляцца, ўнікаць працы, гультаіць: „Не час дрэмаці ні агіляцца, але за жніва трэба ўжо брацца“ Стары Ўлас „Год Беларуса“). ,
АГАЛЦЕЛЫ, памяшаны, дурны; хто ўтраціў прытомнасьць, сьвядомасьць сваіх чынаў.
ГАЛЕКАЦЬ, крычаць; галакаць, гаварыць крыкліва,
ГАЛАМЕНЬ, пень дрэва, ад каранёў да першых сукоў (рас.: „ствол“); галіна, рамо дрэва ў яго кароне.
Л. А.