Шум, крык, гоман у карчме,
Кіпіць сельская дружына,
Піва, мед, гарелку пье,
Ажны курыцца чупрына.
Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць;
А ландарка з ландаром
Мед, гарелку, раздаюць.
Хлопцы, дзеукі, маладзіцы
Ля парога гаманяць,
А старыя чарауніцы
Цішком ля пячы сідзяць.
Ананія на йскрыпце граіць
Лявоніху то бычка;
Гапон жару поддаваіць:
„Заграй, крычыць, казачка“.
Аж гукнула Кацярынка,
Так задау ей кулаком,
„Хадзі, мая ты малінка!“
Дый затупау хадаром.
„Ананія, реж вяселы!“
Крычыць громка наш Гапон,
Дый сабраушы у сьвітце полы,
Мэрам хохлік! мэрам ен!
То у прысядку выкідаць,
Ажны стогніць пад ім пол,
То галубца падбіваць,
Ажны трасецца хахол.
Ах! Ух, давай жару,
Давай болі, давай пару!
Крычыць Гапон, дый гуляіць,
Пад скрыпачку падпеваіць.
„Ей чух, Кацярынка!
Чабоцікі красны;
Каму блішаць, каго любяць
Твае вочкі ясны.
Ей чух, Кацярынка!
Тваі кудры уюцца,
Скачыць, пляшыць мая міла.
Аж щочкі трасуцца.“
Трейчы Гапон прамахнуу,
Бражджаць ножны з вагнівом,
Стау на мейсца — падпрыгнуу.
Дый затупау хадаром.
Кацярынка ж успляснула,
На міленькага зіркнула,
Хваць! спаднічку распусьціла.
Трэйчы запятком подбіла.
Дробны ножкі выкідаець,
Чаравічкі скрыпяць,
А із вочак сіяіць,
Бытцым іскры ляцяць.
Русы косы падлятаюць,
Касьнікі як жар, гараць;
А вось выжей як заграюць,
Так і возьме пріпеваць:
Мілы Хартон, мілы Саука
Да мілейшыж мой Гапон:
Хахол ясны, паяс красны,
А галасок, кабы звон!
Ні хачу Саукі, Хартона,
Мне жыцця з імі ні быць,
Валей маяго Гапона
З ім ні буду я тужыць.“
Пяець, пляшыць, падбіваіць,
Усяк вокам за ей брадзець,
Як ластаука падплываіць,
Ажны хочыцца глядзець.
Ананія ж воуча юха!
То ужо нечага маніць!
Ярка режа із за вуха
Аж скрыпка яго звініць!
Мяцеліцу прабірае,
Емка, громка, ладны час!
Дробна смычкам падсякае,
Звініць рымка, гудзіць бас.
Локаць упершы у бруха,
Ля кабылкі нос дзяржау,
Далі сціхнуу — дый з за вуха
На лявоніху падняу.
Схваціу Гапон Кацярынку,
Смела к серцу прыцягнуу,
Абняушы рукой за спінку,
Лявоніху успрыгнуу.
Угрунь за ім маладзіцы,
Дзеўкі, хлопцы, хто як змог,
Дрыжаць чупрыны, спадніцы,
Суматоха, — што крый Бог!
Ат пылу аж пацямнела,
Хохат, лопат, шум да крык,
Як у гаршку закіпела,
Як на быдла напау зык,
Той у прысядку, той выкідкі
Чупрыны як шчець дрыжаць,
Тая бокам, тая скокам,
Дый так возмуць прыпеваць.
„Ах каліж я у матулькі была,
Як вішенька у садочку цьвіла,
Папалася злому духу, мужыку,
Ен высушыу, як ліпінку у духу.
Наехала повен двор татарау,
Ды узяліж майго мужа у палон,
Ні жаль жаж мне, што яго узялі,
Толькі шкода, што ні крепка звязалі:
Ен, паганец, уцячець, уцячець,
Требаж будзе сцяряжчыся, уцякаць,
З варабьямі пад страхою начаваць.“
Далей крыкнула Таццяна,
Абняушы за шыю Яна:
Пашоу Янка у грыбы,
Таццяна у апенкі,
Спаткаліся, абняліся,
Як дзеткі маленькі.“
А за ею Халімон,
Гудзіць як царкевны звон:
Ой Боже мой, Боже
На што я радзіуся
Састареуся як собака,
Дасюль ні жаніуся.
Перестау. — Гапка спляснула,
Дый тоненька зацягнула:
„На вуліцы курта брэша
А да мяне мілы чэша
А ці чэша, ці ні чэша,
Ды ні дарам курта брэша.
Вот так пляшуць, прыпеваюць,
Хохат, лопат, крык і зык,
Аж пад строп пыл падмятаюць,
А як резау — режа смык!
|