ШЧЭРОУСКІЯ ДАЖЫНКІ.
(У ДВАPE).
У дваре Шчэроускім, серцам залаценькі,
Стаіць на ганочку паніч маладзенькі;
На ім світка чорна, шапачка рагата;
Рада гасьцем яго прыгоженька хата:
Дый гасьцей ні мала, па двару гуляюць,
З панам весяленькім жнеяк спатыкаюць.
А у полі грамадка голосам заводзіць;
К панкам вось якая песенька даходзіць:
„У нас сягодня вайна была,
Усе поле заваявалі,
У копачкі паскладалі;
Гдзе горачка,
Там копачка,
Гдзе лажочак,
Там стажочак“.
Якояж там войска, мауляу, туча чорна,
С сяла проста суне у двор шырокім шлякам,
Рассыпалась па усей дарозе прасторна,
На перадзі старшы, дый з бліскучім знакам.
Ні войска то, дзеткі, ні туча нябесна,
Паніч сяло цела спрасіу на дажынкі,
Тож свая дружынка, тож грамадка чэсна:
Стары гаспадары, стары гаспадынькі.
А с поля даходзіць якісь голас дзіуны
Што раз бліжей… бліжей… сумны прыуныуны
„Канец ніуцы, канец!
Упляцем пану вянец;
Ды ужо жніва у канца,
Нуцяж, дзеукі, да вянца!
Нуцяж да вянца!
Ды штож там такоя на дваре мігаіць.
Ці сньег прыкрыу краскі, аль мак расцвітаіць
Ні сньег то, ні мак то, мае вы міленькі!
Гэта ідуць з нівы жнейкі маладзенькі.
У перадзі грамады Тадорочка красна
З вянком залаценькім, як зорачка ясна.
Звонкім галасочкам, мауляу, салавейка.
Звініць, вось, аж люба; з ею кожна жнейка:
Дзеткі памагальны пад ручкі вядуць;
А пачынальнічкі, крый Бог, як гудуць!
Змялі поля мяцелкамі;
Ідзем у двор вяселкамі,
Выйдзі добры наш паночак,
Ды сустрэч сваіх жняечак!
Выкаці нам бочку меду,
Збан, другі гарелкі,
Мыж жнейкі, ні жаунеркі,
Гарелкою пакрапімся,
Мядком прахаладзімся. Табе дабро спажываці,
Нам вяселенька гуляці!“.
Тут міргунуу пан шчодры дворнай маладзіцы;
Аж лакай Мікіта вынес із сьвятліцы,
Ды на сяребранай тацы за тры сыры,
Хлеб, соль, рублявікау бяленькіх чатыры;
Другі служка панскі што цяглікам звауся,
Пад цяжкім гарелкі вядром нагінауся;
Дзеукаж што раз бліжей да пана падхозіць,
Тонкім галасочкам вось гэтак заводзіць:
„Наш пан маладзенькі,
Кудры яго залаценькі,
Па ганачку ходзіць,
Хустачкай матае,
Сваіх жнеяк вітае;
А жнейкі маладыя,
У іх сярпы залатыя,
К месячку жалі,
Сярпы зазублялі.“
Вось ужо пад ганкам, хіліла галоуку,
І гэтаку пану сказала прымоуку:
Добры вечар, паночак!
Знімі з галоукі вяночак;
З зеленага поля,
З ядранага ауса.
Дау Бог пажаці,
Судзі Боже спажыці
У карысьці, у радасьці,
У добрым здароуі.
Судзі, Боже, нашаму пану
Жонку харошую,
Свайму дому гаспадыню
Нам добрую паню.
Наш пан малады, конь яго вараны,
Сядло золотам вышыта, брылянтамі выбіта.
Наш пан на кані войска куець,
Сваяго рыцэрстра доказуець,
Гавора да служкі:
Улажыу бы я сабалі ні ідзе лукавіе!
Мне сабалей бракуе.
Пан сваяго рыцарства ні страціць Нам за вянок заплаціць,
Хоць чырвона злота
Для нашей ахвоты,
Жыту на ураджай,
А пану на доугі век.
Пану вянок, а нам гарелкі збанок!“
|