Вясна голад перапала
Ані солі, ані круп:
І скаціні корму мала
І самому ані у зуб.
На палацях дохнуць дзеці,
Жонка тры дні здуру пьець,
І дауно парожна у клеці,
І парожняя асець.
Каліта ляжыць пад лаукай,
А пры ей парожны гляк; —
Ад Каляд мы с кумам Саукай
Пацяралі у губе смак.
Але гора — ужо спаугора;
Цыц, нябого, трошкі цыц!
Вось нам вольнасьць дадуць скора
І, як птушкі, будзем жыць
К чорту жонка, ласа баба!
Бяры чорт і каліту,
А папусці вожкі слаба
І дай волю хамуту.
Будзем роуные з панамі,
Самі будзем мы паны,
І гарелку піць збанамі
І гуляць так як яны.
Перестануть нашым братам,
Як скацінай таргаваць.
Напускацца ліхім матам,
Скуру з ног да карку драць.
Хоць халодна, хоць галодна
Холад, голад ніпачом!
Эх, каб толькі нам свабодна!
На свабодзі аджывем.
Вось панам ні дужа лоука:
Самым трэба працаваць!
Пабаліць ні раз галоука,
Калі прыдзіцца араць!
Ні адзін та напацеіць
І заскача драпака…
Бо сам толькі есьць умеіць
Ды драць скуру з мужыка.
Як бы быу якой скацінай
Або горшы ад яго:
Білі пугай, ды дубінай,
А цяпер брат ого-го!
Мужык будзіць ні скацінай;
Ні раз скажыць пан з паноу:
„Пане Грышка, пане Міна!
Як жа васпан, ці здароу.“
|