Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/5/Што сказау певень
← Вучоны бык | Што сказау певень Апавяданьне Аўтар: Ядвігін Ш. 1919 год |
Бярозка → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Што сказаў певень. |
ШТО СКАЗАУ ПЕВЕНЬ.
Жыу-быу на сьвеце такі чалавек, каторы разумеу усю гутарку ці то скаціны — зьвер‘я, ці птушак Божых, ці як лес шуміць, ці трава шыпаціць. Толькі нельга яму было прызнацца да гэтага: скажа каму — самаму паміраць трэба. Меу гэты чалавек жонку, і жылі яны паміж сабой складна. Гаспадарку мелі ні вялікую: асла да быка. Асел стаяу у хлеві і авес жрау, на быку гаспадар вазіу дровы і карміу яго саломай.
Вось, аднаго разу прывез гаспадар галле з лесу, адпрог вала і пусьціў у хлеу. Ні пасьпеў яшче і варот прычыніць — чуе, стау вол жаліцца аслу: „Паганае мае жыцце, братка-асел, пашанасьці і увагі ніякай ні маю ад свайго гаспадара: араць — ты, Рабы, ідзі; вады прыцягнуць — запрагай Рабога; дроу прывязьці — зноу Рабы у адвеці. Усе як Рабы, дык рабы: каму пугай па баку — Рабому; каму ежа — салома — Рабому. А вось, ты асел, стаіш, нічога ні робіш, а сена ды авес толькі глуміш! Разжаліуся асел над доляй Рабога; стау ківаць ен сваей вялікай галавой, каб прыдумаць якую раду для вала. З вялікай натугі свайго асьлячага розуму застрыг доугімі вушамі дый, апусьціущы ісподнюю лупу, зашептау: „Ты, вол, захварэй, дык гаспадар і да работы цябе ні возьме і карміць лепш пачне“.
Пачуушы гэта, гаспадар вярнууся у хату ды сьмяецца сам сабе. „Чаго сьмяесся“ — пытае жонка. — „От, так сабе сьмяюся“, — адказау мужык.
Назаутрае, дау Бог дзень, пайшоу гаспадарь у хлеу. Глядзіць: вол, адкінуушы хвост і галаву, ляжыць на баку дый паглядае с пад вока на гаспадара, што будзе. Гаспадар, быццым нічога ні ведаючы аб хітрыках Рабога, закінуу яму сена, усыпау ауса і, прышоушы у хату, сьмяецца. Жонка ізноу давай прыставаць да яго: „Чаго шчырысся? моʻз мяне чаго? Кажы прауду! Мужык і кажа: „Ні магу я табе прауду сказаць, чаго сьмяюся, бо тады сьмерць мая прышла-б па мяне.“ На другі дзень ідуць гаспадар з гаспадыняй быка даведацца: ляжыць Рабы, хоць сено і салому да чыста спытлявау, толькі на другі бок перавярнууся. Гаспадар і кажа да жонкі: „Німа рады: зарежам быка, бо страта будзе вялікая, а так, то хоць што колечы выручым“. „Пачакай да заутра, калі ні паправіцца — рэж. Выйшлі яны с хлева, жонка пайшла у хату, а мужык стау пад варотамі слухаць, якая будзе нарада паміж яго жывелай. Ажно бык і кажа аслу: „Дрэнную, ты асел, раду мне прыдумау, што-ж мне без пары пад нажом гінуць. Цяпер парадзь, братка, як з бяды выкруціцца.“ „Німа, кажа ен, іншае рады: папрауляйся, бык! Глядзі, каб ты быу ужо здароу, бо гэтыя жарты дрэнна могуць скончыцца: с цябе скуру злупяць, а мяне у хамут на твае мейсца ушчымяць“.
Чуушы гэта, прышоу мужык у хату дый сьмяецца: „Заутра наш Рабы здароу ужо будзе!“ „А ты скуль ведаеш? Чаго вышчарыуся? Кажы! крычыць топаючы нагамі, жонка. Зара мне кажы! Ты, хіба, нешта пра мяне ведаш, што абы у хату, дык сьмяесся! Ну! — „Сьмерці маей ты, кабета хочаш, ці што — адказывае мужык. — Гавару я табе, што калі прызнаюся перад табой, чаго я сьмяюся, дык у той час паміраць мне прыйдзецца“.
На другі дзень прыходзіць гаспадар у хлеу, ажно бык ужо стаіць ды скоса усе паглядае на яго рукі, ці ні прынес нажа с сабой; але гаспадар — нічога: адчыніушы хлеу, выпусьціў вала да вады і сам за ім ідзе. Рабы, каб паказацца перад гаспадаром, што ен саусім ужо здароу, паставіушы хвост да гары, як дуду, давай выбрыківаць, як мага, заднімі нагамі, а сам з боку паглядае, ці добра бачыць гэтыя штукі яго гаспадар. Але мужык, напаіушы вала, загнау яго у хлеу, вярнууся у хату, дый сьмяецца сабе. Як угледзіла ізноу яго сьмех гаспадыня, калі узьелася яна, калі ні пачне яго лаяць: „Здохні, ты кажа лепей, а скажы прычыну твайого сьмеху! Вытраваць больш ні магу!“ Зазлавау і мужык: „Ну, кажа, калі табе ні шкода мяне, хай ты пропадом пропадзі! Даставай с кубла сьмяротную адзежыну, — скажу ужо табе, усю прауду, хоць сам памру!“ Кінулася з радасьцю жонка да кубла, выцягнула сьмяротную адзежыну, а сама ажна устаяць на мейсцы с цікаунасьці ні можа. Гаспадар, уздыхнуушы, стау памалу рыхтавацца на сьмерць. Скінуушы апратку, памыуся, надзеу сьмяротную кашулю… толькі чуе гэта ен, як сабака, што лежау пад сталом, пачау плакаць і кажа да пеуня, каторы ходырам хадзіу па хаці каля перапялесьценькіх курыц: „Ах певень, як табе ні сорам. Гаспадар уміраць рыхтуецца, а табе вунь што у галаве!“ А певень пад‘ехаушы на адным крыле, калі зараве: „Дурны гаспадар! Я маю дзевяць жонак, дый ліха мяне ні бярэ, а ен праз адну памірае!“ Пачуушы гэту гутарку пеуня, сьціснулася сьперша жалю сэрца гаспадара, апасьля надпала такая злосьць на жонку, што доуга ні чакаушы, схапіу ен пугу ды калі стау сьцебаць сваю гаспадыню пугауем, што тая з болю ажно занямела… І спужауся і шкода зрабілаая мужыку жонкі сваей, усьцягнуу ен яе на ложак, накрыу, а сам пабег па зелле да баб. Назаутра, каб барджэй жонка моцы нралася, зарэзау і сьпек для яе пеуня. Ачуняла у скорасьці гаспадыня, але больш ні лезла у вочы свайму мужыку і, зноу сталі яны жыць паміж сабой складна.