Завіруха (1929)/Заціхла бура

Вясну пяю Заціхла бура
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Буралом
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заціхла бура, і сонца гляне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Заціхла бура, і сонца гляне
Над родным краем балот і ніў,
К жыцьцю наш вольны край паўстане
І сьвету скажа, што ён ‘шчэ жыў.

Няхай і стогне, няхай і плача,
Сьлязьмі хай мые падзелаў сьлед,
Як моцным стане — у бой паскача,
І крыўду скажа на цэлы сьвет.

Няхай рагочуць, няхай ня вераць,
Што ты, магутны, усіх зьмяцеш…
Мужык працоўны сам будзе мераць
Сваю зямельку ад меж да меж.

Паўстань-жа дружна за нівы, хаты,
За зьліты кроўю і потам шнур…
Арлы мо‘ згінуць, але арляты
Збудуюць моцны краіне мур.

1922 г.