Заранкі (1924)/Грайце, струны…

Песьня ваякоў рэволюцыі Грайце, струны…
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Скала і сфінкс

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРАЙЦЕ, СТРУНЫ…

Грыміце, як буры пяруны,
Мае пролетарскія струны,

Сьмялей к барацьбе заклікайце,
Ад рабскага сну абуджайце!

Хай гукі ў заводы імкнуцца —
Там клічам агнёвым нясуцца,

Хай граюць у вольных абшарах —
Ў сялянскіх цярнёвых папарах.

Хай звон гучным рэхам ракоча
І сьветлую долю прароча.

Хай згіне навекі батрацтва,
Жыве хай сялянскае брацтва!..

Грыміце-ж, як буры пяруны,
На ўвесь сьвет, працоўныя струны!

Сусьветных байцоў вы склікайце
І сьвет з ланцугоў вызваляйце!