Заранкі (1924)/Чаму мне так сумна…

У сонечных праменьнях ⁂ (Чаму мне так сумна…)
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Маё жаданьне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Чаму мне так сумна, так цяжка,
Чаго маё сэрца баліць?
Чаму маё гора так важка,
Жуда маю душу шчыміць?

Чаму я так доўга ня бачу
Цябе, сьветлы гэні ты мой?
Адзін… безнадзейна я плачу;
Даўно ня вітаюсь з зарой.

Зьявіся вясеньняй парою…
Прырода ўжо ўстала ад сну,
Блішчыць ужо траўка расою,
Жаўрук прывітае вясну.

І гай апрануўся рунёю,
Шчабеча ў кустох салавей,
Лугі зелянеюць травою,
Блакіт небасхілу, ясьней…

Не!.. клічу цябе я дарэмна,
Бо голас ня чуеш ты мой:
Далёка цяпер ты, далёка…
Калі-ж зноў пабачусь з табой?!