Зборнік сцэнічных твораў (1918)/II/Міхалка

Модны шляхцюк Міхалка
Камэдыя
Аўтар: Вацлаў Іваноўскі
1918 год
Як яны жаніліся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Міхалка (Іваноўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МІХАЛКА




камэдыя у 1-ой дзеі.


С польскаго на беларускі лад


перарабілі Долецкія.



МІХАЛКА.



АСОБЫ:

ЯЗЭП КАРЫТО, шляхціц.

АДЭЛЯ, яго дачка.

ЮЛЬКА, пакаеука.

МІХАЛКА БАГДАЛЕВІЧЫК.

ЗМІТРУК, хурман Карытау.




Усе дзеецца на весцы у Карыты. На сцэні — шляхоцкая сьвятліца.


МІХАЛКА.



АСОБЫ:

ЯЗЭП КАРЫТО, шляхціц.

АДЭЛЯ, яго дачка.

ЮЛЬКА, пакаеука.

МІХАЛКА БАГДАЛЕВІЧЫК.

ЗМІТРУК, хурман Карытау.




Усе дзеецца на весцы у Карыты. На сцэні — шляхоцкая сьвятліца.

ЗЬЯВА I-ая.

Язэп, пазьней Адэля.

Язэп (праз акно). Адэля, Адэлічка, кінь паліваць кветкі!

Адэля (за сцэнаю). Трэба-ж пападліваць кветкі, бо зьвянуць, пасохнуць.

Язэп. Гэтак-то гэтак: модадасьць — блазнота, а усе кветкі, вецяр па галаве летае; хадзі, Адэля, да мяне, калі кажуць.

Адэля (за сцэнаю). Зараз, татачка, зараз!

Язэп. Хадзі-ж, бо маю да цябе пільны інтэрас.

Адэля (за сцэнаю). А ужо іду, татачка, іду.

Язэп (адзін). Прычакау. З гэнымі паненкамі раданькі сабе ні дам. Адну дачку маю, а столькі клапотау, што лепш меці капу сыноу. Пакуль ні трэба было замуж, то ішчэ сяк так было. А цяпер прышла пара аддаваць, і вось, дзякуючы ласцы Боскай, аддаю яе замуж ужо дваццаць гадоу! Усе неяк так выходзіць: ці той малец ей па сэрцу ні будзе, ці ен яе ні упадабае. Ужо думау, што мае дзіцятко Адэлічка і састарыцца у дзеуках, ажно падкруціуся дзяцюк і ні быля які… Каб хаця упадабала яго мая Адэлічка!..

ЗЬЯВА II-ая.

Язэп і Адэля.

Адэля (прыбегаець с палівачкаю у руках, у саломенным капелюшы). Прышла, татачка, да вас! Што вам трэба?

Язэп. Сядай, Адэлічка! Ці згадаеш, галубачка, аб чым буду с табой гаварыць?

Адэля. Ні згадаю, татанька.

Язэп. Няужо-ж ні згадаеш?

Адэля. Далібог не.

Язэп. Прауда, то-ж я табе нічога і ні казаў. Як-бы гэта табе вытлумачыць… Бо-ж яно паненцы трудна сказаць, ні зразумее…

Адэля. Татанька, гэта нешта дужа цікавае?!

Язэп (цалуе яе). Толькі-ж ні пужайся, мая ты зязюлька.

Адэля. Натта-ж ужо зацікавілася я.

Язэп. Бачыш, мая дачушка, табе ужо 38 гадоу…

Адэля. Толькі што пашоў трыдцаць дзевяты.

Язэп (перапыняе яе і гаворыць далей). Гэта самая пара выйсьці замуж. Ці ні так?

Адэля. Выбачайце, татанька…

Язэп. Знаю я вас: быццам і ні хочуць, а за вачыма аж пішчаць да хлопцаў, шэльмы…

Адэля (круціць фартушок). Татанька, кіньце…

Язэп. Ні перапыняй! Пара ужо выйсьці з дзявок!

Адэля. Нікога я ішчэ ні палюбіла.

Язэп. Прауда. Бо і перабіраеш ты, Адэлічка. Ды гэна цяпер усе роўна; што было, то было, а цяпер мая рада: ні задзірай носу, бо малец — шчырае золато.

Адэля (з радасьцей). Ці прыслау хто у сваты?

Язэп. А, жэужык, такі трапечэцца твае сэрцо, дрыжыць…

Адэля. Кінь, татанька, сьмеяцца з мяне. Але хто сватаецца?

Язэп. Сын майго добраго прыяцеля. Дауно я яго ні бачыу.

Адэля (пляскае у ладоні). А які-ж ен?

Язэп. Цікавасьць!?

Адэля. Татанька, так які ен?

Язэп. Ні ведаю сам, бо сына ніколі у вочы ні бачыу. Калі у бацьку удауся, будзе зух, добры, удады малец. З гэтаго лісту даведаешся усю драбязу. Пачытай яго у голас, то і я прыпомню сабе усе, аб чым ен пісау.

Адэля (бярэ пісьмо). Так гэта, значыць, ліст ад таго, хто сватаецца да мяне! (Прыціскае да сэрца ліст).

Язэп. Гэта-ж пісьмо ні ад яго, а ад ягонаго бацькі. Чытай жа-ж!

Адэля (чытае). «Браток мой дарагенькі і дабрадзей! Ні відзеу я цябе гадоу з двадцаць…

Язэп. Пачакай… (Лічыць на пальцах). Але, праўда, як гэтыя годы праляцелі! Як сягоння помню, калі ты радзілася…

Адэля (чытае у голас). «Часам даводзілося чуць мне, што табе усе добра ручыць, і мне, дзякуй Богу, ні найгорш ідзе. Назбірау трохі грошы і усе было-б добра, каб ні сын: хачу яго ажаніць, а ен малец, падла, с печы ні злазіць…»

Язэп. Ну, ну, чытай далей.

Адэля. «Аж тут даведауся, што у цябе дачка падрастае і нават адзін мой сваяк дужа яе хваліць. Кажуць, ей ужо мінуло 18 гадоу…» (Задзівілася).

Язэп. Ну, чаго ж задзівілася? То-ж дауно табе мінуло 18 гадоу.

Адэля. А няужо-ж — мінула…

Язэп. Ну, дык чаго-ж вочы лупіш? Чытай далей!

Адэля (чытае). «А майму сыну 25 гадоу — добрая будзе пара». (Да сябе). Толькі 25 гадоу…

Язэп. Ну-ж і блазнамі цяпер жэняцца!

Адэля (чытае). «Спадзеваюся, што твая дачка упадабае яго, бо малец, як шкло, як ядрэная рэпа. А цяпер цалую з усяго сэрца і цябе і маю спадзеваную нявестку». Як шкло! Чаму-ж, татанька, раней ні паказау мне гэтаго лісту?

Язэп. Бо хацеу уцешыць цябе нісупадзеукі, а даужэй хаваць сэкрэту ні мог. Восека — прышла тэлеграма, што сягоння прыедзе той Міхалка.

Адэля. Зараз прыедзе?! Трэба-ж прыбрацца! Юлька! Юлька!

Язэп. Во гарачая! Адэлічка, пачакай, пасьцееш!

Адэля. Але, татулька, зробіце мне адну ласку?

Язэп. Якую, мая зязюлька?

Адэля (круціць фартух). Ні кажыце, татачка, сколькі мне гадоу.

Язэп. Чаму-ж гэта?

Адэля. Бо… паненкі ніколі ні кажуць, колькі ім гадоу.

Язэп. Ужо гэтаго ні зраблю. Каб ты была старая, до другая справа, але 38 гадоу, што гэта значыць? Майму бацьку было, як жаніуся 55 гадоу, а матцы 45 і жылі яны с сабою у добрым шчасьці.

Адэля. Але відзіш, татачка, ен крышку малодшы за мяне.

Язэп. Э, два-тры годы, што гэта значыць, а лгаць — я ні лгау і ні буду.

Адэля (да сябе). Што тут зрабіць? Ага, ведаю! Калі ен запытаець, колькі мне гадоу, скажыце, што мне мінуло 25 — гэта-ж шчырая прауда.

Язэп. А ні абыйдзецца без гэтаго?

Адэля. Ні абыйдзецца.

Язэп. Ну, то ужо дая цябе зраблю гэтак.

Адэля. Гэта прауда? Пабажыцеся!

Язэп. Да душы! Каб мне так сонца ні убачыць!

ЗЬЯВА III-ая.

Тыя самыя. Уходзіць Юлька.

Юлька. Паны, нейкі нізнаемы чалавек прыехау.

Адэля. Да каго ен падобны?

Юлька. З вялівім носам, з лупатымі губамі…

Адэля. Ужо сэрцо мае чуе, што гэта ен, — трэба скорэнька пераапрануцца. (Бяжыць вон).

Язэп. Гэта пэуне ен, а я ні абууся, ні памыуся. Грышка, Іванка — каб вашы ногі вецяр калыхау — сурдут, боты, — жыва, блазны! (Ідзе у свой пакой).

ЗЬЯВА IV-ая.

Юлька [адна].

Юлька. «Гэта ен»… Што за ен, які ен? Нейкі малец з вялікім носам. І сьмешны-ж! Дзякуй Богу, што хаця такі прыехау. Усе-ж такі навіна, а то можна памерці з нуды. Жыць такому маладому дзеучаці, як я, між гэтых трухлявых грыбоу, ні бачыць нікога, апроч пахтара і мужыкоу, то ужо лепш памерці. Я ужо пабажылася: калі выраблюся адгэтуль, то ні за якія грошы ні пайду на службу у веску. Толькі Бог адзін ведае, калі гэта будзе! (Падходзіць да люстра). Трэба прычасацца. Ніхай гэты гарадзкі паніч пазнаець, што і я гарадзкая, ні нейкая вясковая…

ЗЬЯВА V-ая.

Юлька і Міхась.

Міхась. (Уходзіць, азіраецца па сьвятліцы). С сярэдзіны нічога сабе паказывае, затое з надворку — адно сабачча буда. Хлявы — ішчэ нічога, а бровар сусім пакрывіуся. Ну, як пападзець гэта усе у мае рукі — усе наладзім. (Азіраецца па хаці). Прыбрана хата нічога, нічога сабе, толькі ніхто мяне ні сустрэу. Пагляджуся я у люстро, бо з дарогі чалавек да сябе ні падобны. (Падходзіць да лавы, гдзе сядзіць Юлька. Юлька толькі тады убачыла яго).

Юлька. Ах, Божэнька!

Міхась. Ой, што гэта! (Зачапіу зэдлік і перавярнууся).

Юлька. (Засароміушыся). Ой, спалохалася!

Міхась. І я сам спудзіуся.

Юлька. Вы мусіць да пана Карыты?

Міхась. (Да сябе). Ні іначай — дачка. (Сьмяецца). Ні гэтулькі да пана Карыты, сколькі да яго дачкі. (Да сябе). Удалося мне. Мусіць спадабала мяне, бо нічога ні гаворыць.

Юлька. Зараз і яны прыдуць.

Міхась. (Да сябе). Неяк і язык ні варушыцца.

Юлька. Зрабіце ласку, сядайце.

Міхась. Дзякую. Насядзеуся я на каламажцы. (Да сябе). Пекная дзяучына. (У голас). Вы, паненачка, мусіць ні ведаеце, хто я такі?

Юлька. А, прауда, ні ведаю. (Да сябе). Дэлікатны чалавек і кажэ да мяне «паненка».

Міхась. То-ж я Міхась Багдалевічык!

Юлька. (Скланіушыся). Дужа рада пазнаць вас.

Міхась. А ведаеце, чаго я сюды прыехау?

Юлька. Не, ні ведаю. (Да сябе). Чаго ен хочэ?

Міхась. То вы ні чыталі пісьма майго бацькі?

Юлька. (Вырабляючыся). Не, тутака на весцы німа чаго чытаць…

Міхась. Але-ж вы можэце чытаць?

Юлька. Вядома — толькі тут, на весцы…

Міхась. То мусіць, паненка, і ні ведае, што я прыехау сюды у сваты?

Юлька. І ні чула аб тым.

Міхась. (Да сябе). Я думау прыехаць сюды на гатовае, аж тут ішчэ трэба круціцца каля яе. (Памаучаушы). Паненцы даводзілося бываць у горадзе?

Юлька. Я жыла цэлы год у Менску.

Міхась. А гэта вялікі горад? Большы за наша Лепле?

Юлька. А вы ніколі ні былі у Менску?

Міхась. Ехау раз у Менск с коньмі на кірмаш. Коні у мяне на дарозі укралі і вярнууся дамоу, ні пабачыушы Мінска.

Юлька. Шкода!

Міхась. І усе мне хочэцца паехаць у Менск.

Юлька. І мне хочэцца туды. (Уздыхаючы).

Міхась. (Да сябе). Уздыхнула. Упадабала мяне. (У голас). Як ажанюся, паедзем у Менск.

Юлька. Што? Возьмеце і мяне с сабою?!

Міхась. Вядома… як мне там жыць без вас? То-ж я ні ведау-бы куды павярнуцца.

Юлька. Э, маніце!

Міхась. Дальбог, прауда. Ні маню!

Юлька. А што панскі бацька скажэ на гэта?

Міхась. Цяпер тата ні пускаець мяне у Менск, але, як ажанюся, буду жыць па свойму.

Юлька. Я вам пекне падзякую.

Міхась. Пабачыце, паненка… там будзе у нас жыцце.

Юлька. [Засароміушысь]. Што вы кажэце?

Міхась. Я ні сьмяюся. Тата сыпне нам грошы. [Цмок яе у руку].

Юлька. Што вы робіце!..

Міхась. [Да сябе]. Агонь, ні дзяучына. Дальбог!

Юлька. Пусьціце мяне, мне трэба ісьці!

Міхась. Дайце ішчэ ручку.

Юлька. Будзьце здаровы (Бяжыць).

ЗЬЯВА VI-ая.

Міхась (адзін). Вось так дзяучына… з ей пагаварыць можна. Дасюль, бывала, кожная паненка, так сабье мяне с панталыку, што і разяулюся і слова ні выгавару. Мусіць толькі добра яна мяне упадабала, калі мы так з ею спазналіся. Эх, я тут скорэнька спраулюся, аж тата задзівіцца. А гаварыу ен мне, калі я ехау: (Азіраецца). «Помні, баранная галава, каб без жонкі ні варочауся, бо калі шесты гарбуз да хаты прывезеш — пяць, бачыце, ужо прывез — то усыплю табе (азіраецца). пяцьдзесят бізноу, і памрэш старым мальцам»; і яшчэ гаварыу: «Глядзі, каб ні была лішне маладая і старой ні бяры, бо захочэ вас вадзіць за нос». Ажно тут папалася паненка у самую меру, толькі суседзі будуць глядзець і аблізывацца, гледзючы!

ЗЬЯВА VII-ая.

Міхась і Язэп.

Язэп. Ха, ха! зразу згадау хто ты: такі твар, такі нос — чысты бацькаускі пос.

Міхась. Ні іначай Язэп Карыто?

Язэп. Так, дзетачка, так. Але якжа-ж ты сюды прыехау Міхаська?

Міхась. Дык як, — на каламашцы, паночку.

Язэп. Ды я ні аб тое кажу. Ты зьявіуся да нас усе роуна, як з дажджом, і ніхто цябе ні бачыу уходзючы.

Міхась. Чаму ніхто? Тож я і гаварыу з васпанавай дачкой.

Язэп. Гаварыу ужо? Зух, удалы малец. Толькі парог пераступіу, ужо дзеучатам галаву дурыць.

Міхась (зухуючысь). Го, паночку, да мяне бабы, як мухі да меду. Я, паночку, раз у Леплі…

Язэп. Э, што было у Леплі, то было. Ты кажы, як упадабау Адэльку?

Міхась. Дужа упадабау!

Язэп. Пацешыу мяне. Удалая дзеучына, даліпан?

Міхась. Удалая, даліпан. Упадабау яе за тое, што ні такая язычлівая, як другія дзеучаты, што зараз с чалавека кпінкі строюць.

Язэп. А ты-ж ні умееш сам каля дзеучат хадзіць?

Міхась. Ні дужа добра, бо дасюль найбольш каля быдла хадзіу.

Язэп. Вось і спомніу, як твой бацька дваццаць гадоу таму прыслужыуся мне…

Міхась. А взедаю, ведаю; бацька аб гэтым расказываець, калі толькі пару знайдзе.

Язэп. Падумай сабе — гнау я валы на кірмаш у Вільню, аж тут як ухопіць мяне хвароба у Дзісьне, ні рукою, ні нагою. З валамі некуды дзецца, — ні стаяць-жа з імі у Дзісьне? А паслаць з імі німа чалавека. Ажно, скуль ні вазьміся: твой бацька. Я яго ішчэ і ні знау. Ен пагнау валы у Вільню. (Ласкаве). Як пагляджу я на цябе, то усе гэтыя валы прыпамінаю. (Абнімаюцца). Рад я дужа, што табе сталыя жонкі да упадобы.

Міхась. Отож-то, ні люблю я такіх паненак, што вечна рагочуць, зубы выскіраюць.

Язэп. І я так сама. Я люблю бабу, калі ей поукапы стукнець. Тады яна ні блазніца, розум маець.

Міхась. А сколькі-ж панавай дачцэ гадоу.

Язэп (папярхнуушысь). Ей гадоу… мінула 23…

Міхась. Вось так штука. Ніколі ні падумаў-бы!

Язэп. А мінула, мінула ужо.

Міхась. А я думау, што ей ні больш за 18 гадоу.

Язэп. Отож-то. З вока ні дасі ей больш. Што-ж дзівіцца — маладая, рухавая. О, будзе твая жонка, як гарэх. А што пачцівая, за гэта я галаву аддам.

Міхась. Дам веры.

Язэп (Ідзе да дзьверэй Адэльчынай станцыі). Адэлька, хадзі жыва! Пан Міхал чэкаець цябе, ні даждэцца. [Да Міхалкі]. Яна ураз прыдзець. А ты мусіць і ні сьнедаушы, а? кажы прауду?

Міхась. Прауда, ні сьнедаушы.

Язэп. І чалавек с цябе, Міхась, — сядзіш і нічога ні кажэш, што голодны. Зараз дамо пасьнедаць. [Ідзець у правыя дзьверы].

Міхась [адзін]. Аж у вушах бурчыць, столькі пагаварыу. Ага, нехта ідзе, нейка старая кабета, ні іначэй цетка панны Язэпавай дачкі.

ЗЬЯВА VIII-ая.

Уходзіць Адэля, Міхась прэцца да яе, цалуець у руку.

Адэля (да сябе). Які шпаркі! (У голас). Вы, мусіць, прысталі з дарогі?

Міхась. Не, дзякую вам, спау усю дарогу.

Адэля. Як-жа-ж вы упадабалі нашу старонку?

Міхась. Дужа упадабау. Асабліва бульба пекная.

Адэля. Ато-ж вы тутака казалі, што спалі усю дарогу?

Міхась (засароміушысь). Гэта, бачыце, прауда, але хвурман разбудзіу мяне бульбы паглядзець.

Адэля. То з вас, мусіць, заядлы гаспадар?.. Сядайце, будзьце ласкавы!

Міхась. Дзякую вам, пані дабрадзейка. (Сеу здалек).

Адэля [строючы міну]. Сядайце бліжэй!

Міхась. Дзякую, мне і тут добра.

Адэля. Я-ж вас прашу!

Міхась. Дзякую. [Сядае пры ей на лаві].

Адэля. Ці добра здароу ваш бацька?

Міхась. Дзякую, пані дабрадзейка, [цмок у руку]. Добра, толькі дужэ многа есьць.

Адэля [да сябе]. Маладзенькі! Нічога ні разумеець. [У голас]. Але-ж гэта ні шкодзіць.

Міхась. Не, ні шкодзіць, бо-ж і мае за што добра есьці.

ЗЬЯВА IX-ая.

Тыя самыя. Язэп. Хлапец нясе сьнедаць.

Язэп. Ага, папаліся! Брукуеце, сеушы адзін пры адным на лаві. [Да Міхася]. Ах, ты баламут!

Адэля. Да душы, брыдка!

Язэп. Міхаська ураз на лаву і рамансуець?.. ці ні так?

Міхась [задзівіуся]. Што вы, паночку, я-ж нічога…

Язэп. Сядзі ціха! Я-ж гэта люблю, я-ж люблю, калі кавалер умеець дурыць галаву дзеучатам.

Міхась. Што вы, паночку, я-ж, далібог, нічога…

Язэп. Ні вырабішся. Сядай сьнедаць. У нас гавораць: «Высьпіся, наесіся, а тады гавары».

Адэля. Просім сядаць. [Міхась хочэ есьці с канца, Язэп садзіць яго пры Адэлі].

Язэп. Сядайце разам, адзін пры адным!

Міхась. Калі тутака скразьнік, я сяду гэттака, на проціу. [Сядае проціу Адэлі].

Язэп [па-ціху]. Ага, жэужык, хочэш сядзець напроціу, каб лепей было тэлеграмы пасылаць.

Міхась. Я ніколі тэлеграм ні пасылаю сьнедаючы.

Язэп. А калі-ж?

Міхась. Найчасьцей у вечар, дабрадзею.

Язэп. Ну, і жэужык ты, скажу ішчэ раз, Міхась. У вечары, кажэш, змеркам?..

Міхась. Не, паночку, ні па-поцемку, пры агні.

Язэп. Пры агні, пры агні. Хай цябе качалка, а то-ж зух малець, то сьмех — чысты бацька!

Адэля [да сябе)]. Штукар малец. [Да Міхася]. Ешце-ж больш на здароуе.

Міхась. Дзякую вам. [Да сябе]. Што яны лапочуць?

Язэп. Еш, Міхаська. Што гэта? няужо-ж с кахання і есьці ні хочэш?

Адэля [скромна]. То пан Міхал закахаушысь?

Язэп. Што! Увяз у каханні па самыя вушы.

Міхась [засароміушысь]. Што вы… што вы!..

Язэп. Ага, пачырванеу. Ні вырабішся цяпер. Ну, і штукар ты!

Адэля. Ешце, будзьце ласкавы, для мяне зрабіце гэта.

Міхась. Дзякую, ні здолею больш.

Язэп. Ці бачыш, глядзіць у тваю талерку. Знаю я гэтыя жарты і гулі кахання. Ведаеш што, Адэлічка? падсунь яму кусок с сваей талеркі.

Адэля. Калі ні важусь, татанька.

Язэп. Калі любіш мяне, зрабі гэтак. Глянь: у яго вочы, аж гараць.

Адэля (засароміушысь, падае сваю талерку). Вазьміце!

Міхась. Далібог ні магу!

Язэп. Ага, ен хочэць, каб ты сваей рукой дала ему кавалак проста у зубы. Зрабі гэтак, зязюлька.

Адэля. Калі стыдаюся.

Язэп. Ні стыдайся. Вось гэтак! (Адэля бярэ на вільцы кавалак мяса: Міхась нічога ні разумеючы, лупіць вочы на яе).

Адэля. Вазьміце!

Міхась. Дзякую!

Язэп. Раззяуляйся барджэй! (Міхась разявіуся). Зацьмякай-жа цяпер! Так, мае галубочкі, кахайцеся! Я стары пайду адсюль, бо дзе двое, там рада, дзе трое, там здрада. Вы, маладыя, лепш уладзіцеся самі… Зух малец, ніхай яго маланка! (Выходзіць са сьмехам).

ЗЬЯВА X-ая.

Адэля устае ад стала, Міхась сядзіць пры стале, як калода.

Міхась (да сябе). Што гэтаму старому сталося? Чаго гэта ен так выляцеу? Чаго нас адных пакінуу? Няужо-ж нам у дваіх скончыць гэту пячонку?

Адэля (да сябе). Сядзіць пры стале, то дурны! (Кашляе).

Міхась (да сябе). Сухвоты яе душаць, ці што?

Адэля [да сябе]. Трэба зачаць гутарку. [У голас]. Вось і асталіся адны…

Міхась (устае). Пані дабрадзейка, я пайду адсюль, калі вам патрэба.

Адэля. Чаго-ж вы, — заставайцеся. Адно толькі паненцы ні пекне заставацца самой с кавалерам…

Міхась. А якая-ж тут паненка у пакоі?

Адэля (да сябе). Што ен гаворыць. (Да Міхася). Што вы гэта мяне ні відзіце?

Міхась. Віджу, бачу вас, пані дабрадзейка, я-ж, дзякуй Богу, ні сьляпы.

Адэля. Чаму гэта вы да мяне гаворыце «пані дабрадзейка».

Міхась. Як-то? Як-то чаму? С пашаноты.

ЗЬЯВА XI-ая.

Тыя-ж і Юлька уходзіць, стаіць паодаль.

Адэля. Нягож вы ні маеце для мяне яшчэ нічога, апроч пашаноты?..

Міхась [да сябе]. Гасьцінца хочэць. [У голас]. Я-ж ні с кірмашу еду.

Адэля. Ой, гэта кепскія жарты!

Міхась. Кепскія жарты?

Адэля. Каб мой тата быу тут, дау-бы вам за гэта.

Міхась. Ваш тата? То ваш тата ішчэ жыу?

Адэля [зазлаваушы]. Ну, гэта ужо лішнія жарты!

Юлька [да сябе]. Ен ні ведае, што гэта пана Язэпава дачка.

Міхась. Выбачайце, пані дабрадзейка, але я ні ведаю, чаго вы сварыцеся.

Адэля. Ні ведаеце?

Міхась. Ваш бацька, мусі, дужэ стары чалавек?

Юлька (ціха да Міхася). Перастаньце, гэта-ж дачка пана Язэпа.

Міхась. Ці прауда?!

Адэля (са злосьцю). Досі ужо тых жартау, што вы строілі сьнедаючы, але гэтыя ужо цераз меру кепскія! (Адходзіць).

ЗЬЯВА XII-ая.

Міхась і Юлька.

Міхась. Так гэта дачка пана Язэпа? А я думау, што гэта ваша цетка…

Юлька. У самую пору перасьцерэгла я вас.

Міхась. Дзякую вам пекне. Толькі цяпер сьцяміу я: то-ж пан Язэп гвалтам сватау мне яе за сьнеданнем.

Юлька. То-ж вы і дзеля гэтаго прыехалі сюды.

Міхась. Вядома, але-ж ні дзеля старой дачкі, калі есьць меньшая і харашэйшая (кланяецца Юльцы).

Юлька. А то-ж у пана Язэпа адна дачка.

Міхась (задзівіуся). Адна, а хто-ж вы будзеце?

Юлька Я, — Юлька, тутэйшая пакаеука.

Міхась. Па-ка-еу-ка…?

Юлька. Але, пакаеука.

Міхась. Чаму-ж вы мне гэтаго раней ні сказалі?

Юлька. Я ні думала, што вы палічыце мяне за панскую дачку.

Міхась (у перапузе). Ой-ой, то-ж цяпер мне трэба жаніцца с гэтай старой кабылай.

Юлька. А ужо-ж так выходзіць.

Міхась. А сколькі-ж ей гадоу?

Юлька. Ні ведаю.

Міхась. От так жонку прывязу да хаты!

Юлька. Чаго-ж зажурыуся? То-ж вам німа ніякой прынукі з ею жаніцца.

Міхась. Як не? То-ж калі бацька ні дасьць веры, што яна была старшая за мяне, то мне будзе так… (Паказывае у паветры, як сьцебаюць).

Юлька. Ні выдайце мяне, то я вам дам раду.

Міхась. Прауда?! За гэта я завязу цябе у Менск, што ты так упадабала.

Юлька. Добра. Будзьце добрай мысьлі, а тымчасам бывайце здароу, нехта ідзе (бяжыць).

ЗЬЯВА XIII-ая.

Міхась, Яззп і Адэля.

Язэп (зачынаець за сцэнаю). Супакойся, Адэлічка, гэта былі толькі жарты…

Міхась. Ой, аж з душы прэць! (Стаіць з боку).

Язэп. «Хто любіцца, той чубіцца,» — гэта ужо старая прыказка. (Цягнець яе з гвалтам).

Адэля. Я гэтаго ніколі ні забудуся!

Язэп. От, знашла аб чым думаць! (Угледзеушы Міхася). Глянь, стаіць як авечка, чуець, што лішне сабе пазволіу, але, як ажэніцца с табою, паправіцца. Ці-ж ні так, Міхаська?

Міхась. Прауда, пане. (Да сябе). А Юльці німа!

Язэп. Ні гневайцеся-ж ужо, загаварыце адзін да аднаго.

Адэля. (Спусьціушы вочы). Я ужо выбачаю.

Язэп. А ты, Міхась, прасі выбачыць, скажы-ж, што нічога дрэннага ні зрабіу, от, жарты як у маладых, прасі-ж выбачыць.

Міхась. Прашу выбачыць, панна Адэля!

Язэп. Цяпер ладна. Пацалуйцеся добра. (Цягнець Міхася). Хадзі, ні спрэчайся: жарты строіць умеець, а цалавацца стыдаецца.

Міхась. Дальбог не…

Адэля. Што вы, тата, робіце?!

Язэп. Гэта ужо мае дзело. Ну, пачынайце, я стану задам, ні буду глядзець. Ужо?

Міхась (да сябе). Далібог чі магу!

Язэп. Ужо?!

Адэля. Ні так скора, нам-жа стыдна.

Язэп. Ужо ні сьцярплю чакаць. (Міхась і Адэля цалуюцца).

Міхась (у старану). Тфу!

Язэп. Гэтак то люблю. Цяпер можэце, усе роуна, як па запоінах сабе казаць «ты» проста. (Убачыўшы што німа Адэлі). Ага, уцекла, засаромілася, зязюлька!

Міхась. Ніхай яе немач, такую зязюльку!

Язэп. А што, Міхась, салодка было цалаваць?

Міхась. Здаецца, крышку трухой пахнець.

Язэп. Што? Мая дачка трухой пахнець?!

Міхась. Да ні дачка, пячэнне.

Язэп. Так ты і зразу гавары, а то я хацеу ужо злаваць.

Міхась (да сябе). Паспытаем яшчэ апошнюю раду. (У голас). Які пан пасаг дасі за дачкой?

Язэп. Ага, хочэ канчаць, упадабау маю Адэльку.

Міхась. І гэта прауда. Ды і бацька наказывау мне, каб ні жаніуся без пасагу пяць тысячау.

Язэп. Ні бойся, Адэльцэ дам пад падушку дзесяць тысячау.

Міхась (да сябе). Німа ужо ратунку!

Язэп. Уцешыуся! А я табе яшчэ скажу: з унукамі гультаваць ні будзеце, то яшчэ накіну.

Міхась (астаткам сіл). Што воліце, дачку, ці дзесяць тысячау?

Язэп. Ні згадаю, нашто табе гэта патрэбна ведаць, але калі прыдзецца выбіраць, то-ж ляпей дачка, чым дзесяць тысячау.

Міхась. А маркотна вам будзе без дачкі?

Язэп. Што-ж рабіць, прывык я да гэтай шчэбятухі, але ужо нічога ні зробіш.

Міхась. Чаму нічога! Дайце мне дзесяць тысячау, а я вам пакіну дачку.

Язэп. Ха, ха, ха! Табе усе жарты у галаве, а каб я цяпер прыстау да цябе… аддай Адэльцю, то ты бы яе і за мільен ні аддау. Раскажу я ей усе, вось будзе сьмеху, ха, ха, ха! (выходзе).

Міхась (сам). Якія-ж тут сьмехі, якія-ж тут жарты! Я усе гэта зрабіу-бы за дарма, каб ні баяуся бацькі: ніхай тата даведаецца, што вырабілася ад мяне паненка на дзесяць тысячау пасагу, то жыцця мне у хаці ні будзе… А гэта Юлька дурыла галаву, што паможэ мне, — ні яе гэта сіла, смашны жабе гарэх, ды зубоу Бог ні дау. Ось Юльцю узяу-бы за жонку, каб ні баяуся бацькі… Чаму-ж гэта ні яна дачка пана Язэпа…

ЗЬЯВА XIV-ая.

Міхась і Юлька.

Юлька (уходзіць; ціханька да сябе). Стаіць, зязюлек, маркотны і ні ведаець, што я для яго раду маю.

Міхась (убачыушы Юльку). Прышла-ж такі? Ты-ж гаварыла, што мне паможэш, ажно я блізка што посьля запоін.

Юлька. Ужо? якім парадкам?

Міхась. Прыпер мяне пацалаваць яе, тфу!

Юлька. Ну і што?

Міхась. Ну і пацалавау.

Юлька. Смачна было?

Міхась. Ей то смашна было, аж аблізалася.

Юлька. Куды-ж вы яе пацалавалі?

Міхась. Ну куды-ж — у лупы.

Юлька. А што-ж яна?

Міхась. От, быццам засаромілася і уцекла.

Юлька. А калі-ж вяселле?

Міхась (у перапузе). О-ей! Няужо-ж мне трэба жаніцца, няужо-ж німа ужо ратунку?!

Юлька. А што-ж, калі пацалавалі, то па закону, значыцца, па праву, усе прапало.

Міхась. І што-ж мне было рабіць? Сама яна выставілася, а бацька стаяу нада мною, як чорт над грэшнаю душою…

Юлька. Ну і чаго-ж замаркоціліся? Будзе у вас жонка, гаспадарка…

Міхась. Ніхай яно прападзець, з гэтакай гаспадаркай. (Салодка). А ты, Юлька, будзеш у нас служыць за пакаеуку?

Юлька (шчырыць зубы). Абы паны мяне захацелі!

Міхась (падсовываючыся да Юлькі). Мусіш служыць у нас, нам будзець весялей.

Юлька. А мне здаецца, што з гэтаго нічога ні будзе.

Міхась. Чаму так?

Юлька. Бо вы ні жэніцеся з маей паненкай.

Міхась. Ага, ні ажанюся!

Юлька. Я-ж вас выратую.

Міхась. Як, як??

Юлька. То-ж вы казалі: вашаму баццэ трэба даведацца, што панна Адэля старэйша за вас.

Міхась. Гэта прауда, але што далей?

Юлька. А калі вы яго праканаеце?

Міхась. Чым-жа яго пераканаць?

Юлька. Мэтрыкай.

Міхась. Але мэтрыку трэба мець у руках, а лягчэй вырваць з зямлі дуб сталетак, чым мэтрыку у старой панны.

Юлька. А што будзе, калі я дастану?

Міхась (у радасьці). Што ты! толькі без жартау, бо я чуць ні плачу з радасьці.

Юлька (паказываець паперу). А гэта што?

Міхась (адбірае ад яе паперу). Прауда, мэтрыка! (Чытае). Радзілася у 1871 годзі… Ей 38 гадоу. Хадзі, Юлька, пацалую, адплачуся я табе, завязу цябе у Менск!

Юлька. Толькі-ж ні кажыце, што мэтрыку я дастала!

Міхась. Добра, добра… 38 гадоу… Добрая рэч гэтыя мэтрыкі!

ЗЬЯВА XV-ая.

Гэтыя самыя. Язэп уходзіць і чуе апошнія словы.

Язэп. Якія мэтрыкі? аб якіх мэтрыках тут гутарка?

Юлька (тузае Міхася за рукау). Маучыце-ж!

Міхась. Э, гэта конскія мэтрыкі. Юльця ні дасць веры, што коням пішуць мэтрыкі.

Язэп. Вядома, кожны заводны конь маець мэтрыку. То у цябе конская мэтрыка у руцэ?

Міхась. Але, гэта маей кабылы мэтрыка.

Язэп. Каштанкі?

Міхась. Гэтай самай, каштанкі.

Язэп. А што ж, кабыла нічога, спанаравілася мне.

Міхась. Дапрауды? (Да сябе). Старая, падла, і сьлепая.

Язэп. Ведаеш, што я скажу табе: есьціка у мяне такая самая кабыла, і ніяк пары ні знайду, можэ паменяем?

Міхась. Чаму-ж не, меняцца коньмі я люблю; скажыце прывесьці яе.

Язэп. Чаму не. (Праз вакно). Змітрук! хадзі сюды!

Змітрук (за вакном). Што пану трэба?

Язэп. Вывядзі каштанку пана Міхала пад вакно, ведаеш катору?

Змітрук. Каб ні ведаць…

Язэп. Упадабау кабылу: мусіць пекная і рослая.

Міхась (да сябе). Ну, і пазнауся! (У голас). Так, паночку, гэта зграбная, шпаркая, чыстая канінка, добрая вам будзе пара.

Язэп (глядзіць у вакно). Вось і вядуць тваю кабылку.

Міхась (да сябе). Ужо буду хваліць яе так, як ты сваю дачку.

Язэп. Упадабау! і рысь добрая.

Міхась. А пекная, як абразочак!

Язэп. Ну, ужо як абразочак. Ці ні залішне, Міхаська? А сколькі ей гадоу?

Міхась. Чатэры годы мінуло. (Да сябе). Старая падла.

Язэп. Чатэры годы мінуло, гм… А сколькі хочэш за яе?

Міхась. Дайце мне 200 рублеу і пару да мае шпачкі. (Да сябе). Падкавау ужо я яго.

Язэп. Зяцю дам ужо 150 рублеу і пекнаго коніка да твае пшачкі, добра? с палы на палу!?

Міхась. С палы на палу! (Да сябе). Сам ашукауся.

Язэп. На грошы, каб зразу скончыць.

ЗЬЯВА XVI-ая.

Тыя самыя. Уходзіць Змітрук.

Змітрук. Паночку!

Язэп. А што?

Змітрук. Кабыла гэтаго пана разбіла сабе галаву.

Язэп. Калі-ж гэта?

Змітрук. А вось цяпер. Мы яе пусьцілі, а яна, ідучы да стайні, ударылася галавою аб слуп і скалечылася.

Язэп. Якім парадкам?

Змітрук. Да такім парадкам, што гэта кабыла сьлепая.

Язэп. Як гэта, чатэры годы і сьлепая?

Міхась (да сябе). Вось усьцешыцца тата, як скажу яму усе гэта.

Змітрук. Да ей ужо з 20 гадоу: ні воднаго зуба…

Язэп (да Міхася). 20 гадоу, а што ты казау: мінуло чатэры?

Міхась. Мінуло чатэры годы, як вашай дачцэ 23.

Язэп. Ты с кім маю дачку раунуеш!

Міхась. Я так таргую коньмі, як вы дачкой.

ЗЬЯВА XVII-ая.

Тыя самыя. Уходзіць Адэля і стаіць пры дзьверах.

Адэля. Што тут за крыкі?

Язэп. Я-ж вам ні сватаю сьляпой дачкі!

Міхась. Хоць ішчэ ні сьляпую, але старую.

Язэп. Што? як вы сьмееце?

Міхась. Але, сьмею, бо маю мэтрыку панны Адэлі у руках!

Адэля (ідзе уперад). Татачка, які-ж грубіян!

Язэп. Цяпер хоць на каленках прасі, дачкі ні аддам!

Адэля. І я ні пайду за такога.

Язэп. Падам цябе у газэты. Усе жыцце будзеш старым мальцам!

Міхась (у дзьверах). Вось напалохау! Што-ж вы мне зробіце, я газэт у рукі ні бяру? Юлька! едзем!




(Заслона).




КАНЕЦ.