Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Дравасек

Воўк Дравасек
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Звініць струна сталёвая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дрывасек (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДРАВАСЕК

Я сякеру вазьму,
Натачу, навастру,
І пайду у сыр-бор
На зарніцу-зару.

Буду лысіць сыр-бор,
Пойдзе грук, пойдзе стук.
Стары лес задрыжыць
Ад магутных ад рук.

Я пілой павяду
І туды і сюды —
Буду пляжыць гніццё
За вякі, за гады.

І закрэхча, як дзед,
Нездаровы сасняк,
І застанецца жыць
Толькі гай-маладняк.

Пачну песціць яго,
Як дзіцё, гадаваць.
Будуць птушкі у ім
Вечна песні спяваць.

Стане сонейка грэць
Племя юных барын.
Закрасуе жыццё
Ад зары да зары.

Менск, 1921 г.