Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/Воля (Трупы ляжалі, як горы…)

Араты Воля
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Маладой гвардыі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Воля (Трупы ляжалі, як горы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЛЯ

Трупы ляжалі, як горы.
Стогны плылі на прасторы.

Воўкам агнёвым пажары
Вылі на нашых абшарах.

Над папялішчамі смела
Воля на крыллях ляцела;

Горнай арліхаю славы
Ляцела яна над дубравай;

Волатам юным у зброях
Дух падымала у боях;

Коннікам ранняй зарою
Вабіла вока людское;

Бурай-віхорам над глебай
Спеў падымала да неба;

З хваль выплывала агніцай;
З неба свяціла зарніцай;

Бедных надзеяй карміла,
Люд у бядзе весяліла;

Клікала ў бой на змаганне,
Клікала з рання да рання.

Гімнам варожыла сэрцы:
„Смела! Не бойцеся смерці!“

1922 г.