Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/Пятая гадавіна Кастрычніка

*** З палаючых квятаў-агнішчаў Пятая гадавіна Кастрычніка
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Араты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пятая гадавіна Кастрычніка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЯТАЯ ГАДАВІНА КАСТРЫЧНІКА

Поўдзесятка летаў,
Поўдзесятка зім
Вулканамі гараць
На рубяжах двух светаў,
І плыве ў хаціны
Пераможны гімн,
Нябёсамі для нас
Знамёны з мака-цветаў.

Проціў нас паўсталі
Ворагаў палкі. —
Мы чысцілі іх след
Вяхоткаю сталёвай.
Хвілямі і днямі
Ідзем мы праз вякі, —
Мы ў будучыню йдзем
Насустрач долі новай.

Менск, 1922 г.