Збор твораў (Бядуля, 1937)/V/Ветракі, навакол ветракі

*** Вецер, вецер, малады, гарачы *** Ветракі, навакол ветракі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Шамшавілі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ветракі, навакол ветракі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ветракі навакол, ветракі
Строяць строй над абветраным ярам.
Крыляць крыллем — узмахі рукі,
Многа рук мне ківае з абшараў.

Кліча стэп угару — у блакіт.
Кліча ўдаль — на разгон чарназёму.
Вырастае з далечынь сяйбіт
Пад птушыны, пад сонечны гоман.

А вятры засвісталі — вятры,
Эх вы, любыя дзеці аблокаў!
Аж здаецца — гудуць кабзары,
Ходзяць-бродзяць шматвёрставым крокам.

Цягнік. Украіна, 5/IV 1926 г.