Збор твораў (Бядуля, 1937)/V/Вецер, вецер, малады, гарачы

Чорнае мора *** Вецер, вецер, малады, гарачы
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Ветракі, навакол ветракі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер, вецер, малады, гарачы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вецер, вецер, малады, гарачы,
Задзівіся з поўдня на гару! —
Хай твой грэбень галаву маю скудлачыць
На зару!

Мора, мора, казачнае ў ранне,
З сінім дзівам на пясчыстым дне!
Кінь прасторы бірузовага цвітання
Ў вочы мне!

Горы, горы, з клёкатам арліным,
Хай зазвоніць хвояй ваш адкос!
Падаруйце майму сэрцу гучных гімнаў
Адгалос!

Сонца, сонца, кветка над абшарам
Між вандроўных срэбраных вятроў!
Хай твой пламень светазарны запажарыць
Маю кроў!

Гагры, 20/III 1926 г.