Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Вакола і ўдаль/Межкі

Ручаёк Межкі
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Трэба жыць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Межкі (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЕЖКІ

Вузкія — як ніткі, зялёныя — як руць,
К лесу дзесь далёка, бы каму ў дагон,
Межачкі лахматыя, рэжучы загон,
Між ральлі пажоўклае весела бягуць.

Там пры касаторы, адзе белы плот,
Здэцца, ўпапярэчку, на касьлівы крыж,
Як за іх ты бегам воддаль паглядзіш,
Зьбегліся сям‘ёю на руплівы сход.

Сам пабег-бы, здацца, з межкамі туды —
Каб быў добра пэўны, што пры лесе том
Не спаткнуўся раптам з новым варагом,
Мала спадзяванай новае бяды…

Пецярбург, 1914