Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні вольнай працы/Да працы

Панста працы Да працы
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Праца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да працы (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА ПРАЦЫ

Была пара — пара няволі —
Няхай жа згіне яе сьлед!
Няхай ніхто ад нас ніколі
Ня дасьць ні капелькі патолі
Вярнуць да ёй свабодны сьвет!
Прышла пара, калі народу
Праз сілу крэпкую яго
Патрэбна віць вянок свабоды,
Каваць дабро, братэрства, згоду
Ля сьвету белага ўсяго.
Вось той ад нас, хто ясна чуе,
Што ён ня раб, а вольны сын
Усіх народаў і краін —
Няхай гародзе моцны тын,
Фундамант волі хай муруе!..

Ленінград, 1918