Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Апошні лісток

Вярба Апошні лісток
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Старыя дубы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Апошні лісток.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АПОШНІ ЛІСТОК

Ў сьпусьцелым садку
Глуха вецер шуміць,
На галінцы лісток
Баязьліва дрыжыць.

Ўсе лісточкі даўно
Вецер-сівер разьнёс,
Толькі гэты лісток
Моцна к дрэву прырос.

Трэпле бура яго,
Палівае дажджом.
Разлучацца-ж яму
Шкода з родным гняздом,

З тэй галінкай, дзе ён
Жыцьця радасьць пазнаў,
Дзе вясной вецярок
З ім любоўна шаптаў.

І блішчала на ім
Летнім ранкам раса,
Цалавала яго
Залатая каса…

Эх, аджыў ты свой век,
Жоўты ліст-бедачок,
А на весну цябе
Скіне новы лісток.

1910 г.