Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/На лузе

Ноч прад навальніцай На лузе
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Вярба
Іншыя публікацыі гэтага твора: На лузе (Добра ў лузе ў час палудны!)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЛУЗЕ

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясьцяць.
Луг зялёны жыцьцём дыша —
Конікі трашчаць.

Ў лозах шчэбет ня сьціхае,
Шум стаіць і сьвіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.

Сьпевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
І дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

1910 г.