Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/На мяжы

Пад сьпеў ветру На мяжы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Сябром-выгнаньнікам
Іншыя публікацыі гэтага твора: На мяжы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА МЯЖЫ

(Перад новым 1909 г.)

Бывай здароў, мой год старэнькі!
Ў маіх ты думках будзеш жыць
І многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуты жалю гаварыць.

Я буду помніць, доўга помніць
Сваё бадзяньне ў гэты год,
Свае надзеі і сумненьні
За родны край, за свой народ.

І тых людзей, што шлі са мною,
Хто зваў да працы, дух будзіў,
Хто весяліў у часе смутку,
Каго я шчыра палюбіў.

Дык будзь здароў, мой год старэнькі!
Ў маёй душы ты будзеш жыць
І многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуту жалю гаварыць.

1908 г.