Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/Сябром-выгнаньнікам

На мяжы Сябром-выгнаньнікам
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Сябру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сябрам-выгнаньнікам (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯБРОМ — ВЫГНАНЬНІКАМ

Гэй, вы, смутныя,
Гэй, вы, бедныя,
Мае мілыя
Сябры-згнаньнікі!

Ці вы сіраты
У сям‘і людзкой,
Што глядзяць на вас
Вокам ворагаў?

Ці разбоем вы
Даставалі хлеб,
Што караюць вас
Горш за злодзеяў?

Або ў вас няма
Сілы, розуму,
Што прытулкі вам
Пазачынены.

Ці то сэрца ў вас
Цьвярдзей каменя,
Што ад вас браты
Адракаюцца.

Не! душа ў вас,
Сэрца — добрае,
Думкі чыстыя,
Мысьлі ясныя!

Толькі вам няма
Долі-радасьці,
Сіла цёмная
Вось прыціснула.

Гэй, выгнаньнікі,
Сябры любыя,
Да канца, браты,
Будзьма цьвёрдымі.

1908 г.