Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Воля

Песьня вольнага чалавека Воля
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
З песень беларускага мужыка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Воля (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЛЯ

І люблю-ж я, люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю —
Вазьму волю сваю.

Нашто сокалам быць,
Так высока лятаць,
Толькі-б воляю жыць,
Толькі-б путаў ня знаць.

Эх, каб так раскаваў
Петлі ўсе ў ланцугу, —
Я-б усім паказаў,
Як быць вольным магу!

Зямлёй лягу ў зямлю,
Але перш прапяю,
Як я волю люблю,
Гэту волю сваю!