Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/З васеньніх напеваў

Па жыцьцёвай пуцявіне З васеньніх напеваў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
З песень нядолі
Іншыя публікацыі гэтага твора: З асеньніх напеваў (Не гудзі так, восень…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ВАСЕНЬНІХ НАПЕВАЎ

Ня гудзі так, восень,
Непагодай дзікай;
Ня крываўся, сэрца,
З нядолі вялікай.

Цяжанька марнеці
Ў жыцьця паняверцы;
І восень на сьвеце,
І восень на сэрцы.

Што год вясну бачым,
Гуляючы ў полі,
Дый вясны на сэрцы
Ня знаў я ніколі.

Моладасьць, вясёласьць
Ня жылі са мною;
Пейце-ж хоць вы, песьні,
З няшчаснай душою.

Ня гудзі так, восень,
Непагодай дзікай;
Ня крываўся, сэрца,
З нядолі вялікай.