Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/З песень аб вясьне

Вясна З песень аб вясьне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Падарожны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень аб вясьне (Сьвяціла сонца, птушкі пелі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПЕСЕНЬ АБ ВЯСЬНЕ

Сьвяціла сонца, птушкі пелі,
Была вясна ўжо дзьве нядзелі, —
Гняздо клаў бусел-клекатун;
Лясы ўжо пукацца хацелі
І песьні весела шумелі;
Шукаў ахвяр сваіх каршун.

Але зьбірацца сталі хмары,
Крукі паселі на папары,
Запеў а полудні пявун;
І сівер з поўначы павеяў,
Сьнягамі ўсю зямлю абсеяў;
Азябшых птушак б‘ець каршун.

І будзе так са дзьве нядзелі:
Заціхне птушчына капэля,
Замоўкне бусел-клекатун; —
Ажно устане зноў з пасьцелі
Цяпло — і сьвет сабой засьцеле, —
Загіне з выстралу каршун.