Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Гора нядольнае

Дзе ты, шчасьце маё?.. ⁂ (Гора нядольнае)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
У чужой старане
Іншыя публікацыі гэтага твора: Легла на сэрцы гора нядольнае…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Легла на сэрцы гора нядольнае,
Легла і мучыць, гняце,
Ў думках замёрла жальба нявольная,
Боль неспажыты цьвіце.

Дзе я ні кінуся, з песьняй ні вылету, —
Выхаду, сьцежкі няма…
Лёдам гасьцінец мой выбіты, выліты, —
Лёд — як магіла сама.

1907 г.