Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Дзе ты, шчасьце маё?..

Шлях мой… Дзе ты, шчасьце маё?..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
⁂ (Гора нядольнае)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе ты, шчасьце маё?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕ ТЫ, ШЧАСЬЦЕ МАЁ?..

Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты, сьветлая доля?
За што сэрца гняце жалю дзікая змора?..
Выйду цёмнай парой гэт за вёску на поле,
І падслухаю сьціха, што ночка гавора.

Можа гоман пачую, што жаль і трывогу
Песьняй радасьці зглуша і ўсьпіць назаўсёды.
Мо‘ пакажа няшчаснаму к долі дарогу
І разгоне ў душы цемнаты, непагоды.

Га! нічога ня чуць, толькі неяк, здаецца,
Жудка вые, гудзіць сівер з поўначы зімны,
Толькі шум баравы з цёмнай далі нясецца
І пяе у душы пахавальныя гымны.