Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Яшчэ прыдзе вясна

Ня ўздыхай Яшчэ прыдзе вясна
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Гэй, наперад!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Яшчэ прыйдзе вясна.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯШЧЭ ПРЫДЗЕ ВЯСНА

Ня пужайся, што здрадныя хмары
Неба ўслалі з канца да канца,
Што свае цемната ўнясла чары,
Закружыўся груган над папарам:
Яшчэ прыдзе вясна!

Ня пужайся, што лісьць пажаўцелы
Лес скідае з канца да канца,
Дый ня чуць птушак пеўчых дзень цэлы,
Прашмыгне толькі заяц нясьмелы:
Яшчэ прыдзе вясна!

Ня пужайся, што бедная ніва
Апусьцела з канца да канца,
Што мужыцкай рукой нешчасьлівай
Няужоннае скончана жніва:
Яшчэ прыдзе вясна!

Ня пужайся, што вольныя сілы
Ў путах дрэмлюць з канца да канца,
Што насільства ўсю праўду здушыла,
Што сьмерць густа капае магілы:
Яшчэ прыдзе вясна!
Яшчэ прыдзе!..

1908 г.