Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Вярба

Дуб Вярба
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Груша
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вярба (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯРБА

Стаіць вярба сухая
У полі на мяжы,
Кару з галін сьпіхае,
Галіны — як крыжы.
Ці непагадзь іх мые,
Ці сьпеката пячэ, —
Ўгару глядзяць нямыя,
Штогод нямей яшчэ.
Шчабетлівая птушка
Папеці не ляціць,
І мятлічак, і мушка
Гняздо баяцца віць.
Адно птах несьвянцоны
Спраўляе свой папас…
Падбітыя вароны
Ды груганы падчас…
А ўсясьвяточнай ночай,
Як ляжа цемната,
Ў сухой вярбе ляскоча
Асеньняя слата.
Галодны вецер сьвішча,
Шалее ў злыбядзе,
Цямняцкае ігрышча
З сухотніцай вядзе.
Праклённы хохат-рогат,
Выклічыны жуды,
І жальны ціхі ёкат
Там чуецца тады.
Ў такі час кажуць людзі
Аб тэй вярбе сухой:
Хай бог судзьдзёю будзе
Над грэшнаю душой.