Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Дуб

Явар Дуб
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Вярба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дуб (Распусьціўшы сучча…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУБ

Распусьціўшы сучча
У глухім прывольлі,
Сам адзін расьце ён
На далёкім полі.

Як цар, у кароне,
Аб нічым ня дбае,
Ці-то стогне бура,
Ці віхор гуляе.

На адным ён месцы
Днюе і начуе;
Многа казак знае,
Многа песень чуе.

Дождж падмыў карэньне;
Ў ім дупло — як хата…
Ён стаіць і дрэмле —
Грозны, расахаты.