Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/Бяспутнасьць

Куды ты рвешся!.. Бяспутнасьць
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
З сіроцкай долі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бяспутнасьць (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЯСПУТНАСЬЦЬ

Дзе сонца, дзе сонца прытульнага трэба, —
Там хмары, там золкія хмары снуюцца;
Дзе плакаць, дзе сьлёзы крывава ліць трэба, —
Там людзі, там людзі жывыя сьмяюцца.

Дзе песьні, пагудкі прызыўнай дзе трэба, —
Там жальбы там нуднай разносяцца стогны;
Дзе жыць, дзе тварыць жыцьцё новае трэба, —
Там сыплюць магілы, там — сьмерць, пахароны!