Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Поэзія

Разлад Поэзія
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Праступнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паэзія (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОЭЗІЯ

Праўду з няпраўдай,
Цноту з гарэзіяй
Вымешай спрытам, —
Будзе поэзія.

Лета, ноч, месяц,
Клёнік, чарэсьня,
Хлопец, дзяўчына, —
Вось вам і песьня.

Шэпты, прысяга,
Вечная згода,
Вечная любасьць, —
Вось вам і ода.

Пуня, дзяўчына,
Сена-прынада,
Хлопец пад пуняй, —
Вось сэрэнада.

Пуня падперта…
Голас: сусед я!
Бацька з дубінай, —
Вось вам комэд‘я.

Зімка. Зьнік хлопец,
Дзеўка ўжо „мамай“,
Сьлёзы… Палонка, —
Вось вам і драма.

Сьвет людзі-шэльмы
Крадуць, лгуць шчыра,
Чэсны поэта, —
Вось вам сатыра.

Двор, хорам панскі;
Вада-парада, —
Добрасьць, пачцівасьць, —
Вось вам баляда.

Сьвіньні, падпасьвіч,
Лапаць, парцянка,
Непагадзь, золка, —
Вось і сялянка.

Добры пан, пані;
Корміць іх ласка
Бедных, галодных, —
Вось вам і казка.

Пан, хам і поле,
Праца, нястатак…
Тры аплявухі, —
Вось і канчатак.

1906 г.