Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/За што?..

Замаўчэце, думы… За што?..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
З бяды і нуды
Іншыя публікацыі гэтага твора: За што?.. (Купала, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА ШТО?..

Маці мая, маці,
Што ж ты мне зрабіла, —
За што гараваці
На сьвет парадзіла?

За што, за што
Твой сын бядак,
За што, за што
Ён плача так?
— Скажы!

Плача твой дзяціна,
Ты й сама ня скачаш, —
За сябе і сына
Плачаш маці, плачаш.

За што, за што
Твой сын бядак.
За што, за што
Ты плачаш так?
— Скажы!

Тваё гора знае
Сын твой ад пачатку.
Бядуе, ўздыхае
За сябе і матку.

За што, за што
Наш лёс такі,
За што, за што
Мы бедакі?
— Скажы!

Маці мая, маці,
Крыўды з нас сьмяюцца
І твае й дзіцяці
Горка сьлёзы льлюцца.

За што, за што
Льле не адзін,
За што, за што —
І маці й сын?
— Скажы!

31-X 1906 г.