Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Не чакай…

Злажыўшы рукі… Не чакай…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
⁂ (Пакіньма напуста…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не чакай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ЧАКАЙ…

Не чакай пацехі скорай,
Думкай дай заснуць,
Што, паспагадае гору
Твайму хто нібудзь?

Не чакай ты ласкі братняй,
Што, можа калі
Дабравольна і бясплатна
Дастанеш зямлі?

Не чакай, што ржа з гадамі
Паесьць ланцугі,
Што мінуцца сабой самі
Нагайкі, штыхі?

Не чакай… Знай, да магілы
Жывеш з сілы рук, —
Павер сіле, толькі сілай
Збудзешся ўсіх мук!

Рухне ўсё, што з веку сходзе,
Ляжа к шчасьцю сьлед;
Так з зімы вясны разводзьдзе
Аднаўляе сьвет.

14-VI—1907 г.