Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Мая эпітафія

Эпіграмы Мая эпітафія
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Тканьне намёткі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая эпітафія (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЯ ЭПІТАФІЯ

Тут ляжыць Янук Купала,
Што песьні складаў,
Плакаў шмат, сьмяяўся мала,
Часта галадаў.

Быць благім чорт часам плутаў,
Дый ня быў ён катам,
Хоць ня знаў прыгону путаў,
Мужыка зваў братам.

Без зямлі ўвесь век цягаўся
Горш якой скаціны,
Вось нарэшце дачакаўся —
Далі тры аршыны.

Надпіс гэты хто прыкмеце,
Хай бога папросе,
Каб яму хоць на тым сьвеце
Лепш, як тут, жылося.

12-VI 1906 г.