Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Пакіньма напуста…

Не чакай… ⁂ (Пакіньма напуста…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Пойдзем…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пакіньма напуста на лёс свой наракаць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Пакіньма напуста на лёс свой наракаць,
Скрозь сьлёзы скаргі сеяць па зямлі, —
Нам трэба жыць і долю папраўляць,
Каб нас патомкі з чадам не клялі.

Блудныя сьпёкі цёмнага жыцьця
Навукі сонцам мусім расьсьвятліць, —
Каб мы і нашай упрышласьці дзіця,
Ня блудзячы, маглі свой век дажыць.

Штандар свабоды хай вядзе ўсіх
У сьвет на бітву з цемрай і са злом,
А гікі грозьб мучыцеляў глухіх
Глушыма вольнай песьні пяруном.

Навукай, воляй зможам стогн бяды,
Засеем долю на роднай зямлі,
І зажывем шчасьліва мы тады,
Як прадзеды век нашы ня жылі.

22-X—1906 г.