Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Ад менскіх дзяцей

Беларускаму Дзяржаўнаму Выдавецтву Ад менскіх дзяцей на прывітаньне IV Усебеларускага зьезду Саветаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Дзіцячае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад менскіх дзяцей.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АД МЕНСКІХ ДЗЯЦЕЙ

На прывітаньне IV Усебеларускага Зьезду Саветаў

1

Ад дзіцячай згоднай, буйнай,
Зацьвітаючай Комуны
Чэсьць, прывет вам, дэлегаты
З беларускіх ніў і хатаў!

Гэй, работнікі, сяляне!
Мазыране, Бабруйчане,
Ігуменцы і Случчане,
Ды Барысаўцы й Мянчане! —

Беларусы вы бяз плямаў,
Беларусы мы таксама, —
Хай на нашым на загоне
Век ніхто нас не разгоне.

Вы ўжо сталы, мы — шчэ малы,
А як вырасьцем, удала
Ўсе к вам пойдзем на падмогу
Церабіць к сьвятлу дарогу, —

За тым шчасьцем у дагонцы
Пойдзем, пойдзем аж да сонца.
Гэй, работнікі, сяляне,
Беларусі грамадзяне!

2

Таварышы дэлегаты!
Для нас сягоньня сьвята,
Што вы папрыяжджалі,
Каб жыў Савет наш далей.

Ад сэрца вас вітаем!
Кіруйце нашым Краем,
Каб нашай Беларусі
Жылося ня ў прымусе.

Дамоў-жа хто паедзе,
Скажэце там суседзям.
Што мы, Комуны дзеці,
Жыць хочам, на сьвеце.

Што хочам грэці плечы,
Як там, у вас ля печы,
Ды ласаваці часам
Яечню і каўбасы.

Што трэба нам сьвятлічкі
Кашулькі, чаравічкі,
Настаўнікі і кніжкі
Ды іншыя „ізлішкі“.

Што як мець будзем гэта
То на другое лета
Вам прыдзем памагаці
Араць, касіць і жаці.

Дык не забудзьце дзетак,
З палеткаў вашых кветак,
Як вернецесь дахаты,
Сяброчкі дэлегаты!

Менск, 1923 г.