Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Беларускаму Дзяржаўнаму Выдавецтву

Для насьценнай газэты Б.Дз.В. Беларускаму Дзяржаўнаму Выдавецтву
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Ад менскіх дзяцей на прывітаньне IV Усебеларускага зьезду Саветаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕААРУСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ ВЫДАВЕЦТВУ

1924—1929 г.

Сталі ў рад складальнікі —
Ад таго той бліжэй,
Літару за літарай,
Як пацеркі ніжуць.

„Корпусы“ ды „цыцары“
І побач „пэтыты“
Дыванамі сьцелюцца
Згодна ў гранкі-пліты
.........
Запела „ротацыя“,
А не без карысьці —
За аркушам аркушы
Сыплюцца як лісьце.

Пераплётня аркушы
Шые, рэжа ўволю,
Сьпяшыць літографія
З вокладкай у колер.
.........
Кніга у кнігарні ўжо
Сядзіць на паліцы,
Людзі працавітыя
Сходзяцца дзівіцца.

А ля выдавецкае
Скупаватай касы
Аўтар з мінай скромнаю
Чакае авансу.
.........
Паплыло паводкаю,
Загуло, як вецер,
Слова беларускае
Па вялікім сьвеце.

Дарма ня мінаюцца:
Працы шчырай леты…
Грамада савецкая
Ушануе гэта.

1930 г.