Звон вясны (1926)/І. Плаўнік/Іграюць промені у вочах

Успаміны ⁂ (Іграюць промені у вочах)
Верш
Аўтар: Ізраіль Плаўнік
1926 год
Вецер

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Прысьвячаю комсамолцы Н.

Іграюць промені у вочах, —
Зьвініць крыніцай гучны сьмех…
Яна уперад сьмела крочыць.
Ніхто стрымаць яе ня сьмей!..

Ніхто стрымаць яе ня сьмей!..
Калі жыцьцё заве гульліва,
Заводзіць нават рэчка сьпеў,--
І хвалі сонца б‘юць разьлівам…

Ня словы сыплюцца — каралі,
У сэрцы вяжуцца нізкі…
У іх блішчастых сонцахвалях
Чырвонай зоркай зьзяе КІМ“.

Іграюць промені у вочах, —
Зьвініць крыніцай гучны сьмех…
Яна уперад сьмела крочыць:
Ніхто стрымаць яе ня сьмей!..