Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Беласьнежным, сьвежым цьветам…

⁂ (Плакаў дожджык ноччу…) ⁂ (Беласьнежным, сьвежым цьветам…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Сьмягнуць нашы целы…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Беласьнежным, сьвежым цьветам
Вішні ў садзе расьцьвілі…
Ах, цудоўна перад летам
На прабуджанай зямлі…

У вачох тваіх, каханая,
Заіскрылася цяпло…
З новай верай, быццам п’янае,
Сэрца біцца пачало.

1930.