Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Сьмягнуць нашы целы…

⁂ (Беласьнежным, сьвежым цьветам…) ⁂ (Сьмягнуць нашы целы…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Места, места — любы вораг…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Сьмягнуць нашы целы
Ў век бэнзыну й рэклям.
Пайшоў-бы на востраў белы —
Ды дымна, пэўне, й там!

Давай — замкнемся ў хаце —
Забудзем аб усім…
I што нам будзе значыць
Рэкляма i бэнзын?!

1930.