Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Плакаў дожджык ноччу…

⁂ (Сягоньня я хворы…) ⁂ (Плакаў дожджык ноччу…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Беласьнежным, сьвежым цьветам…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Плакаў дожджык ноччу,
Біўся ў вокны лісьцем…
Сэрца чагось хоча,
Як даўней, калісьці…

Ў дрэме неспакойнай
Мрою аб дзяўчыне…
Цені у пакоі
Сплялі павучыньне…

Ценяў сон вясеньні —
Матыль лёгкакрылы…
Плывуць лятуценьні
З дальнiх небасхілаў…

1931.