Зорным шляхам (1932)/Песьні каханьня/Серабрысты месяц…

⁂ (Места, места — любы вораг…) ⁂ (Серабрысты месяц…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Шум на вуліцах, неба, людзі…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗       ∗

Серабрысты месяц…
Ціхі сон кустоў…
Сэрца песьняй цешаць
Салаў’і ізноў.
Ўжо засьмяглі лісьці
Ад пары таей,
Як пяяў калісьці
Так-жа салавей…
Разнясло вятрамі
Лісьце на палёх
І даўно між намі
Згасла пачуцьцё…
А па сэрца струнам
Перазвонна б’е
Успамінаў руньню
Салау’іны сьпеў…

1931.