З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Бясспынна, глуха процьма часу…

Virelai ⁂ Бясспынна, глуха процьма часу…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Душа мая тужлівая…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бясспынна, глуха процьма часу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!






∗     ∗

Бясспынна, глуха процьма часу
Глытае хараство і моц.
Заход бяздушным, сьветлым пасам
Адзначыў сьвежае дзярмо.

На могілках ўдыхаю цішу,
Адзін жывы паміж крыжоў,
А смутак дзіўны сэрца крышыць,
Бяз назвы смутак і бяз слоў…

І раптам стала зразумелым,
Што моладасьць прайшла мая,
Што я астыў, калісьці смелы,
Калісь гарачы, яркі я.

Стаю разважны і халодны,
Як сутуняючая даль
І толькі сум сябруе згодна,
І толькі жаль, радзімей жаль.

Вось крыж і новыя балясы
Грудок абложаны дзярмом…
Бязьлітасная процьма часу,
Ня я — пад тым крыжом!

1923 г.