З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Virelai

Пэнтамэтры Virelai
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Бясспынна, глуха процьма часу…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Virelai.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VIRELAI

Я бачыў сум ваш і жалобу,
Ды сэрцу шкода ня было.
Вачэй былі магутней чары
І хараство сьвятлей на твары.
Тугу прымаю, як аздобу,
Мадонны ўбраўшую чало.
Я бачыў сум ваш і жалобу,
Ды сэрцу шкода ня было.

1925 г.