З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Душа мая тужлівая…

⁂ Бясспынна, глуха процьма часу… ⁂ Душа мая тужлівая…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Як усё ў жыцьці, яшчэ вясна…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Душа мая тужлівая…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Душа мая тужлівая —
Лілея між балот.
Яна ўзрасла, маўклівая,
Між багны сонных вод.

Ёй сьніцца неба сіняе,
Дзе сонечна вясна,
І песьняй салаўінаю
Атручана яна.

І нешта патаемнае
Шапоча родна ціш
І ў ночы цёмна-цёмныя
Чаруе зорна выш.

Наўкола-ж ціна брудная
І плесьня й гідкі пах,
Чыесь уздыханьні трудныя,
Нуда і нейкі жах.

І штось незразумелае
Шуміць-пяе чарот,
Чаго ня пойме белая
Лілея між балот.

1921 г.