З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Гэкзамэтры

⁂ Лятунковасьць, нерашучасьць… Гэкзамэтры
Цыкль вершаў
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Пэнтамэтры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гекзамэтры.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЭКЗАМЭТРЫ


∗     ∗

Смутак пахмуры чала не замрочыць спакушаных мудрых,
Цяжкі панурасьці грэх не зачэпіць ніколі разважных,
І абурэньне іх дух з раўнавагі ня выведзе раптам
Дзева Палада спакой іх і ціхую яснасьць вартуе.


∗     ∗

Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне і загіне;
Але вясёлай вясной красаваньне іх поўна і сьветла.
Можа таму ты й жадаеш быць толькі малюсенькай кветкай,
Польнай сьцяблінкай слабой, каб пражыць беспасрэдна і проста.


∗     ∗

Звозячы ўвосень плады, што пасьпелі на дрэве і ў полі,
Ў тайны прыроды ўнікаючы, я памятаю няўхільна
Яркiх маланак агні і грымотаў працяглыя гукі,
Рэху, ўздыханьнi зямлi, iм адгучную гулка і згодна
І дабрадзейных зямельцы дажджоў ад навальніцы і бачу
Мудрасьць у гэтых праявах, у гэтым суладзьдзі адвечным.

1925 г.